Нядзеля, 20 Лістапад 2022

«Віцебскі Кур'ер news» распачаў прыносіць цікавыя навіны

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Рэдакцыі незалежных беларускіх СМІ перажываюць зараз нялёгкія часы. Амаль усе не проста выехалі з Беларусі, іх супрацоўнікі аказаліся раскіданымі па розных краінах. Тым не менш адданыя сваёй працы журналісты знаходзяць магчымасці аднавіць дзейнасць сваіх медыя. Не выключэнне «Віцебскі Кур'ер news». Як гаворыць адзін з заснавальнікаў выдання Аляксандр Корнышаў, зараз своеасаблівы этап перазапуску, паступовага вяртання да паўнацэннай работы.

Крыху гісторыі

 «Віцебскі Кур'ер» для тых, хто нярэдка шукае інфармацыю па віцебскім рэгіёне, даволі вядомы. І гэта не дзіўна. У інтэрнэт-прасторы выданне актыўнае з 2010 года, калі стаў шырэй развівацца сайт і старонкі ў сацыяльных сетках з'явіліся. Ды і тэматыка была заўсёды разнастайная, таму запыт у пошукавіку нярэдка прыводзіў да «Віцебскага Кур'ера».

Але само выданне з такой назвай мае больш доўгую гісторыю. Увогуле ў Віцебску яно адно з найстарэйшых – было заснавана ў 1906 годзе. Праўда, праіснавала нядоўга.

Восенню 1989 года віцебскія фотажурналісты Уладзімір Базан і Ігар Лейкін вырашылі выпускаць газету аб культурным жыцці горада пад назвай "Віцебскі кур'ер". Тэмы асноўных публікацый прайшлі ўзгадненне з чыноўнікамі, якім журналісты павінны былі паабяцаць, што газета не будзе прапагандаваць «палітычныя погляды нефармальных аб'яднанняў». Бюро абкаму партыі дазволіла выдаваць не газету, а бюлетэнь «Віцебскі Кур'ер». Яго першы нумар выйшаў з друку 9 чэрвеня 1990 года.

 У першым жа нумары журналісты «Віцебскага Кур'ера» паспрабавалі прыцягнуць увагу грамадскасці да эканамічных, сацыяльных і маральных праблем грамадства. Яны не баяліся крытыкаваць гарадскую ўладу за недахопы ў яе працы. Тыраж другога і наступных нумароў "Віцебскага кур'ера" быў павялічаны ўдвая і дасягнуў 8 тысяч экзэмпляраў. Менавіта ў "Віцебскім кур'еры" ў 1990 годзе ўпершыню сярод віцебскіх газет з'явіліся артыкулы аб пагрозе СНІДу, аб праблемах беларускай рок-музыкі.

5 студзеня 1991 года на першай старонцы, адразу пад назвай, з'явіўся надпіс "Штотыднёвая гарадская газета" – з інфармацыйнага бюлетэня гарадскога цэнтра культуры "Віцебскі кур'ер" ператварыўся ў паўнацэнную газету. За сваё існаванне выданне перажыло разнастайныя пераўтварэнні. Была некалькі разоў змена ўладальнікаў. З-за чаго ў выніку нават з'явілася дзве рэдакцыі, якія працуюць і сёння (абодва рэсурсы, дарэчы, заблакаваны рэжымам). З-за праўдзівага і аб'ектыўнага асвятлення беларускіх рэалій, тыражы газет, калі выходзіла папяровая версія пастаянна канфіскоўваліся ўладай, а сайт «Віцебскага кур'ера» пасля спецыяльнага ўказа стаў першым адключаным сайтам у спісе незалежных інтэрнэт-выданняў.

 Пра з'яўленне «Віцебскага Кур'ера news»

 Калі галоўны рэдактар «Віцебскага Кур'ера» Уладзімір Базан перастаў займацца выданнем, уладальнікам газеты стала беларускі журналіст, грамадскі дзеяч, палітык Вольга Карач. У дадатак да папяровай версіі выдання, стаў развівацца сайт. Паступова папяровая версія перастала выходзіць з-за пераследу ўладаў і рэдакцыя перайшла ў інтэрнэт-прастору цалкам.

Пазней Вольга Карач прадала «Віцебскі Кур'ер» менскаму прадпрымальніку, які наняў для працы іншы склад журналістаў. Гэты медыярэсурс за публікацыі непраўладнай павесткі быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі рэжымам.

А былая рэдакцыя вырашыла працягваць працу ў выданні пад назвай «Віцебскі Кур'ер news». Адным з яго заснавальнікаў стаў віцебскі прадпрымальнік Аляксандр Корнышаў.  Страт прыйшоўся на няпросты 2020 год. Таму лёс гэтага выдання выдаўся своеасаблівым. Першым выклікам стала пандэмія каронавіруса. А потым падзеі, звязаныя з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіямі. «Віцебскі Кур'ер news» асвятляў праўдзіва ўсе факты па жорсткім падаўленні пратэстаў. І, як гаворыць Аляксандр Корнышаў, гэта інфармацыйна ўзняло медыя, зрабіла яго папулярным, але ў той жа час і каток рэпрэсій прайшоўся па выданні. Таму ўжо ў канцы 2020-га «Віцебскі Кур'ер news» сутыкнуўся з сур'ёзнымі цяжкасці. Аляксандр Корнышаў вымушаны быў з'ехаць з Беларусі з-за сваёй пратэстнай дзейнасці і як уладальнік незалежнага медыя.  

Сайт выдання першы час пасля гэтага працягваў працаваць, частка супрацоўнікаў засталася ў Віцебску і спрабавала рабіць журналісцкія матэрыялы. Але з цягам часу магчымасцей станавілася ўсё менш, а ціску і пераследу ўсё больш. Таксама сам Аляксандр Корнышаў, як уладальнік «Віцебскага кур'ера news» меў праблемы, якія не давалі паўнацэнна займацца пераводам выдання на новыя рэйкі ў сучасных умовах. З Беларусі ён з'ехаў спачатку ва Украіну, з якой вымушаны быў эвакуіравацца пасля пачатку вайны. Займацца забеспячэннем развіцця рэдакцыі і тэхнічных момантаў існавання сайта пэўны час не было магчымасці наогул. І паступова «Віцебскі Кур'ер news» пачаў працаваць хутчэй не як паўнацэннае СМІ з уласнымі аўтарскімі матэрыяламі, а як агрэгатар навін.

Але Аляксандр Корнышаў не згубіў надзеі аднавіць паўнацэнную работу выдання і зараз працуе над гэтай задачай. Часткова ўдалося сабраць былую каманду, далучаюцца паступова новыя супрацоўнікі. Як і ў многіх СМІ зараз штат раскіданы па розных краінах і гэта новыя выклікі, якія даводзіцца вырашаць многім выданням у выгнанні. Таму на гэтым этапе каманда плануе як рабіць перазапуск «Віцебскага Кур'ера news». Ідзе пошук магчымасцей працы ў новых дыстанцыйных умовах. Абмяркоўвацца, якім будзе кантэнт, як шукаць цікавую актуальную і галоўнае праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў Віцебску. Таму пра дакладную дату перазапуску казаць пакуль складана, але каманда «Віцебскага Кур'ера news» ідзе да гэтай мэты. (перезапуск уже начался и идёт фактически начался с октября месяца сего года, идёт постепенно и с обсуждением пошука магчымасцей працы ў новых дыстанцыйных умовах).  Першая задача адысці ад простага капіпаста навін да рэрайтынгу, дадаваць і ўнікальных навін. З прыходам новых аўтараў, будуць з'яўляцца новыя жанры. Мэта зноў стаць гарадскім грамадска-палітычным выданнем. (думаю это предложение можно вообще убрать, мы и так являемся грамадска-палітычным выданнем).

 Пра рэгіянальныя СМІ

 Аляксандр Корнышаў звяртае ўвагу, што адна з галоўных мэт, якой бы хацелася дасягнуць, гэта менавіта развіваць выданне, як рэгіянальнае СМІ. З самага пачатку існавання гэта было адметнасцю «Віцебскага Кур'ера» і яго каштоўнасцю. Бо калі ты расказваеш пра тое, што блізка кожнаму мясцоваму жыхару, на канкрэтных прыкладах паказваеш, як адлюстроўваюцца падзеі, што адбываюцца ў краіне, на лёсах людзей, то тым самым здабываеш давер мясцовай аўдыторыі. «Вось чалавек шукае інфармацыю пра якое-небудзь гарадское мерапрыемства, прыходзіць, да прыкладу, на сайт «Віцебскага Кур'ера news» і акрамя неабходнай яму інфармацыі, даведваецца пра падзеі ў краіне, - гаворыць Аляксандр Корнышаў. Наша рэдакцыя прытрымліваецца такой тэматычнай палітыкі, мы маем магчымасць зараз уздымаць самыя вострыя палітычныя пытанні і сацыяльныя праблемы і будзем гэта рабіць, сумяшчаць, як мясцовыя навіны, так і агульнарэспубліканскія».

Яшчэ адзін пласт, які нярэдка ўздымаюць менавіта рэгіянальныя СМІ, гэта гістарычныя аспекты. Бо хто, як не мясцовае выданне можа расказаць пра гісторыю канкрэтнай вуліцы, напрыклад, ці знайсці адметную асобу з цікавым жыццёвым вопытам і расказаць пра гэта шырокай аўдыторыі. Каманда «Віцебскага Кур'ера news» мае мэту адрадзіць гістарычную тэму ў ранейшым фармаце. І гэта зараз, напэўна, не менш важна, чым казаць пра палітыку. Праз гісторыю гораду, яго раёнаў, вуліц, славутых землякоў фарміраваць ва ўмовах ціску нацыянальную самасвядомасць і гонар.

Пра забарону ў Беларусі

 У снежні 2021 года доступ да сайта «Віцебскага Кур'ера news» быў абмежаваны. На ім публікаваліся рэпартажы судоў над актывістамі і тымі, хто выступаў супраць рэжыму, якія нон-стоп праходзіць да гэтага часу. Са студзеня 2022 года матэрыялы «Віцебскага Кур'ера news», як і тэлеграм-канала і чата «Віцебскага кур'ера» былі прызнаны экстрэмісцкімі. Атрымаць доступ да сайта, як і да многіх незалежных медыя можна зараз у Беларусі праз спецыяльныя сэрвісы. Але, як адзначае Аляксандр Корнышаў, беларусы не часта імі карыстаюцца і гэта адчувальна зніжае прагляды матэрыялаў. Тым не менш усё развіваецца, і рэдакцыя шукае новыя магчымасці дастаўкі інфармацыі аўдыторыі. Гэта хоць і праблематычна, але магчыма.