Цяпер да рэсурса абмежаваны доступ згодна з патрабаваннямі артыкула 314 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыйны відэаматэрыял з'явіўся ў інтэрнэце 29 студзеня 2022 г. і за год ён набраў 176 тыс. праглядаў.
Падчас паўтарагадзіннай размовы журналіст Дробказёраў змог раскрыць для беларусаў яркую неардынарную асобу ксяндза Барка.
Падчас сустрэчы суразмоўцы паразмаўлялі пра ўзброены супраціў рэжыму, Лукашэнку, апазіцыйнага дзеяча Пракоп'ева.
Святар прадставіў сваю пазіцыю і раскрыў таямніцы аб тым, чаму зараз крута быць беларусам, чаму Папа Рымскі нічога не сказаў пра Беларусь і калі царква і касцёл сталі абслугоўваць рэжым.
Таксама ксёндз Барок расказаў пра суд над ім, ад'езд з Беларусі, колькі зарабляе ксёндз у Беларусі і пра што ён марыць.
Іван Чайка