На 60 дэпутацкіх месцаў у Віцебскі абласны савет прэтэндуюць 125 кандыдатаў. Конкурс на дэпутацкі мандат склаў 2,1. Конкурс на месца ў 21 раённы савет склаў 1,1 кандыдата на месца, у гарадзкія саветы гарадоў абласнога падпарадкаваньня (Віцебск, Наваполацак) - 1,8; раённага падпарадкаваньня - 1,4; сельскія саветы - 1,0; пасялковыя Саветы - 1,1.
Ад палітычных партыяў зарэгістравана 110 кандыдатаў у дэпутаты саветаў усіх узроўняў . Пры гэтым найбольшая колькасьць вылучэнцаў зарэгістраваная ад Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет”, Лібэральна -дэмакратычнай партыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Камуністычнай партыі Беларусі.
Адмову ў рэгістрацыі атрымалі 59 вылучэнцаў. Асноўнымі прычынамі сталі недакладнасьці подпісаў выбаршчыкаў і недакладныя зьвесткі ў дэклярацыях аб даходах.