Аўторак, 06 Верасень 2016

Паведамляйце праваабаронцам пра парушэньні на выбарах!

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Выбары - гарачая лінія Выбары - гарачая лінія

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” адкрыла “гарачую лінію” для паведамленьняў пра парушэньні падчас выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6-га скліканьня.

Мы заклікаем паведамляць пра парушэньні, сьведкамі якіх вы сталі.

Нас цікавяць наступныя факты:

– прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні;
– незаконная агітацыя за кандыдатаў па месцы вашай працы ці вучобы;
– укід бюлетэняў у скрыні на выбарчых участках;
– замена выбарчых бюлетэняў.

Калі вы сталі сьведкам пералічаных ці іншых парушэньняў выбарчага заканадаўства, паведамляйце пра іх, калі ласка:

  • на электронную скрыню Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • у форму зваротнай сувязі на сайце elections2016.spring96.org

Будзем удзячныя, калі да сваіх паведамленьняў вы зможаце прыкласьці відэа, аўдыё і фота, якія сьведчаць пра зафіксаваныя вамі парушэньні.

Падчас датэрміновага і ў асноўны дзень галасаваньня па ўсёй краіне таксама будзе працаваць тэлефонная лінія:

З 5 да 14 верасьня – з 09:00 да 21:00
11 верасьня – кругласутачна.

Тэлефануйце на нумар, пазначаны для вашага гораду ці рэгіёну.

Кожнае вашае паведамленьне важнае! Канфідэнцыйнасьць гарантуем!

Мы, назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, не падтрымліваем якія-небудзь палітычныя партыі. Мы вядзём незалежны маніторынг па ўсёй краіне і ў ацэнках выбарчага працэсу зыходзім выключна з прынцыпаў свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў, пры якіх народ Беларусі можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраваньні сваёй краінай.  

Мы лічым сваім саюзьнікам кожнага грамадзяніна, якому неабыякава, у якой Беларусі ён будзе жыць заўтра. Кожнага, хто адчувае асабістую адказнасьць за ўдзел у любой несправядлівасьці ці беззаконьні, што ўкараняюцца дзяржавай.  

Не замоўчвайце несправядлівасьць і беззаконьне!

http://elections2016.spring96.org/be/news/84710