Рашэньнем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 14 верасьня 2017 году №220 пастаноўлена, што ў рэгіёне падчас выбараў у абласны Савет дваццаць восьмага скліканьня будзе ўтворана 60 акругаў. Сярэдняя колькасьць выбаршчыкаў на акругу – 14 569 чалавек. Рашэньне прынятае на падставе ч.4 арт.15 Выбарчага кодэксу.
Дакумэнты па вылучэньні прадстаўнікоў у склад Віцебскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прымаюцца ў будынку Віцебскага аблвыканкаму (г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, габінэт №15) у працоўныя дні з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.
Алёна Ціханава, belta.by