Панядзелак, 28 Верасень 2015

У Віцебску пададзеныя заяўкі на пікеты за байкот выбараў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пад заяўкамі, пададзенымі ў раённыя адміністрацыі гораду, паставілі свае подпісы пяцёра сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Усяго яны хочуць правесьці 21 пікет: штодня па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску, пачынаючы з 5 кастрычніка і заканчваючы апошнім днём галасаваньня 11 кастрычніка.

Вось як сфармулявалі апазыцыянэры мэту заяўленай імі акцыі:

«Данесьці да жыхароў гораду Віцебску інфармацыю аб тым, што ў 1996 годзе А. Лукашэнка ажыцьцявіў разгон законна абранага Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, шляхам маніпуляцыяў грамадзкай думкай унёс зьмены ў дзеючую Канстытуцыю краіны 1994 году, якія дазволілі яму ўсталяваць у краіне дыктатарскі рэжым. Авантурызм Кіраўніка дзяржавы ў зьнешняй палітыцы прывёў да таго, што былі заключаныя з імпэрскай Расеяй вайсковыя дамовы, якія могуць у любы час уцягнуць Беларусь у рэгіянальныя ваенныя канфлікты. Лічым, што ва ўмовах дыктатуры выбары немагчымыя па сваёй сутнасьці. Зыходзячы з гэтага, прапануем выбаршчыкам байкатаваць фальшывыя псэўдавыбары».

Віцебская вясна