Як піша прапагандысцкі рэсурс, з мэтай забеспячэння грамадскага парадку, бесперабойнай работы арганізацый Глыбоцкага раёна Глыбоцкі райвыканкам вырашыў забараніць правядзенне пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты так званай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, пракуратуры Глыбоцкага раёна, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Глыбоцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Беларусі, Глыбоцкага раённага аддзела міжраённага аддзела прымусовага выканання, ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, рэгіянальнага ўпраўлення №17 г. Глыбокае ААТ НКФА “Белінкагруп”, сельскіх выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі вакзала і аўтастанцыі, аб'ектаў вода-, цепла-, газа- і энергазабеспячэння.
Міліцыянтам райвыканкам прапісаў забеспячэнне аховы грамадскага парадку ў месцах правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў, прыняць меры па прадухіленні правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў у забароненых для гэтых мэт месцах.
Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні райвыканкама па накіраванні дзейнасці, аддзел унутраных спраў райвыканкама.
Дакумент падпісалі намеснік старшыні глыбоцкага райвыканкама Сяргей Кашміла і кіраўніка справамі Іна Султанава.
Мікалай Барада