Пятніца, 15 Снежань 2023

Віцебскія гарадскія ўлады пазначылі месцы, дзе нельга збіраць подпісы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Віцебскі гарвыканкам 7 снежня абазначыў месцы, у якіх забаронена правядзенне пікетаў для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Фактычна ўсе людныя месцы горада аказаліся пад забаронай, тым самым улады зрабілі маргінальным працэс збору подпісаў.

Улады забаранілі збіраць подпісы на цэнтральных плошчах Перамогі і Свабоды, у арганізацыях арганізацыі аховы здароўя, культуры, спорту, адукацыі, на вакзалах, інфраструктурных аб'ектах горада.

Нельга пикетаваць на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў трох выканкамаў і трох адміністрацый, пракуратур, упраўлення МУС і чатырох аддзяленняў міліціі, абласнога суда і чатырох судоў першай інстанцыі, а таксама ад будынка УКДБ па Віцебскай вобласці.

Чамусьці ўлады не забаранілі збіраць подпісы каля будынка Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, які знаходзіцца побач з будынкам, у якім размешчаны суды Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебска ці каля будынку тэлерадыёкампаніі "Віцебск".

У рашэнні ўлады абавязалі гарадскія аддзяленні міліцыі ахоўваць месцы збору подпісаў і не дапускаць правядзенне пікетаў у забароненых месцах.

Вікторыя Лугавая