Серада, 20 Снежань 2023

У Наваполацку выбарчыя камісіі на два дні раней, чым вызначына выбарчым кодэксам, пачалі рэгістрацыю ініцыятыўныя груп

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Дэпутат ПП НС РБ Дзяніс Карась Дэпутат ПП НС РБ Дзяніс Карась

Тры ВК 15 снежня (а згодна з графікам кампаніі пачынаць трэба было с 17 снежня) зарэгістравалі 5 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Наваполацкага гарсавета, дзве ІГ па вылучэнні ў Віцебскай абласной Савет дэпутатаў і адну ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З васьмі прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы 6 сябраў Беларускай партыі «Белая Русь», два - сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і адзін - беспартыйны.

Акруговай выбарчай камісіі №24 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты дзеючага дэпутата парламента Дзяніса Карася.

Дэпутат Карась, з'яўляецца сябрам Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і адначасова старшынёй Наваполацкай гарадской арганізацыі гэтай жа партыі, у якой налічваецца больш за 70 актыўных сябраў. Акрамя таго, ён з`яўляецца актывістам грамадскага аб`яднання "Белая Русь".

У аблСавет вылучаюцца дзве жанчыны члены РП “Белая Русь”: дырэктар мясцовай Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Марыя Караваева і дырэктар Наваполацкага дзяржвучылішча алімпійскага рэзерву Алена Саннікава.

Дэпутатамі Наваполацкага гарсавета маюць намер стаць члены той жа партыі "Белая Русь": дзеючы старшыня Наваполацкага гарсавета Алег Буевіч, начальнік аддзела спорту і турызму гарвыканкама Пётр Ражкоў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце завода "Палімір" Сяргей Брыкун, і інжынер ААТ "Нафтан" Павел Марозаў. А таксама член РПТіС старшыня цэхкама вытворчасці №1 ААТ «Нафтан» Дзяніс Красікаў і беспартыйны намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ «СМТ №16» Уладзіслаў Снігіроў.

Выбарчыя камісіі працягваюць сваю працу па рэгістрацыі ІГ уключна да 15 студзеня 2024 года.

Ульяна Феактыстава