Субота, 23 Снежань 2023

У Гарадоцкім раёне ініцыятыўныя групы зарэгістравалі выключна кіраўнікі і спецыялісты дзяржустаноў і прадпрыемстваў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Старшыня Гарадоцкага райСавета Святлана Зуева Старшыня Гарадоцкага райСавета Святлана Зуева

На сёння, 23 снежня, Гарадоцкая раённая выбарчая камісія зарэгістравала 26 ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў па 25 выбарчых акругах: па адной групе ў 24 акругах і ў адной акрузе пачалі збіраць подпісы дзве ІГ. Для таго, каб стаць кандыдатамі ў дэпутаты райСавета неабходна сабраць як мінімум 10 подпісаў ад 600-700 выбаршчыкаў, зарэгістраваных у выбарчых акругах.

Сярод 26 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат раённага маштабу 15 жанчын і 11 мужчын. Сябрамі Беларускай партыі "Белая Русь" з'яўляюцца 11 прэтэндэнтаў, 15 заявілі сябе як беспартыйныя.

Жадаючыя стаць дэпутатамі 90% займаюць кіруючыя пасады. Гэта 9 або 35% розных дырэктараў, 6 начальнікаў (23%), 4 старшыні (15%), 2 галоўных лекара (8%), 2 загадчыкаў (8%), і па адным галоўны тэхнолаг, галоўная медыцынская сястра , спецыяліст па сацыяльнай рабоце (11%).

Маюць намеры стаць дэпутатамі работнікі мясцовага выканкама начальніцы аддзел ідэалагічнай работы Святлана Мазжарава і начальніца фінансавы аддзел Алена Мукамол, а таксама дзейны старшыня Гарадоцкага райСавета Святлана Зуева.

Прадстаўнікі ж «рабочага класа» і «працоўнага сялянства» не падалі ніводнай заявы на рэгістрацыю сваіх ІГ.

Канстанцін Лобаў