Акруговая выбарчая камісія (АВК) Лепельскай выбарчай акругі №23 прыняла рашэньне аб вынясеньні папярэджаньня кандыдату за нібыта парушэньне ім выбарчага кодэксу. Каб зьявілася падстава для такога рашэньня, чальцы камісіі «дапоўнілі» кодэкс, а дакладней яго артыкул 77, уласным тэкстам.

На парлямэнцкіх выбарах па Полацкай гарадзкой акрузе №27 пераабіраецца Натальля Гуйвік, колішняя судзьдзя Полацку. Яна зьвяртае на сябе ўвагу дзякуючы сваёй дэклярацыі аб даходах.

У Аршанскім раёне дзьве акругі: Аршанская, якая аб'ядноўвае большую частку гораду, і Аршанская-Дняпроўская, якая аб'ядноўвае Аршанскі раён і частку гораду. Кандыдаты ў дэпутаты пачалі агітацыю. У горадзе зьявіліся першыя плякаты некаторых зь іх.

20 і 21 жніўня ў Віцебску прайшлі трэнінгі для назіральнікаў аргкамітэту БХД кампаніі “Права выбару” па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18, дзе кандыдатам ад Правацэнтрысцкай кааліцыі ідзе прамоўца БХД Тацяна Севярынец (зарэгістраваная кандыдатам ў дэпутаты як вылучэнец ад АГП). Падрыхтавана 30 назіральнікаў.

У Віцебску абласная выбарчая камісія пакінула без задавальненьня ўсе сем скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Пра гэта паведаміў старшыня абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Дзьмітры Хома.