Віцебскія рухаўцы рыхтуюцца да ўдзелу ў мясцовых выбарах
16 верасьня у Віцебску прайшла партыйная школа руху “За свабоду”. Удзельнікі навучаньня праслухалі прамову кіраўніка руху Юрася Губарэвіча ды выступы адмыслоўцаў, што да працы актывістаў руху са СМІ і ў сацыяльных сетках падчас мясцовых выбараў, якія, як мяркуецца, адбудуцца ў Беларусі 18 лютага 2018 году.
На Віцебшчыне АГП рыхтуецца да ўдзелу ў мясцовых выбарах 2018 году
У Віцебску ў межах партыйнай школы прайшоў навучальны трэнінг для спікераў і чальцоў іх каманд. Гэта была ўжо другая сустрэча патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты з партыйнымі спэцыялістамі, адмыслова падрыхтаванымі для навучаньня сяброў партыі. Гэтым разам у якасьці выкладчыкаў выступілі гамельчукі Васіль Палякоў і Мікалай Новікаў.
Кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч сустрэўся з актывістамі Віцебшчыны
Нагадаем ў лістападзе мінулага году адбыліся выбары новага кіраўніка грамадзкай арганізацыі, на якіх зь невялікай перавагай перамогу атрымаў Губарэвіч. Візыт у горад над Дзьвіной у новым статусе стаў першым для Юрася. Да гэтага ён наведваў Віцебск, але толькі як намесьнік Аляксандра Мілінкевіча.
Былыя кандыдаты ў дэпутаты просяць умяшацца пракуратуру
Тацяна Севярынец, Георгі Станкевіч і Алена Шабуня нязгодныя з пастановай лейтэнанта міліцыі М. Дарогенскага, які ня ўбачыў абразы ў роліку, дзе на відэа, зробленае падчас выбарчай кампаніі, калі кандыдаты сьпявалі гімн «Магутны Божа», накладзены іншы гук – песьня зь нецэнзурнымі словамі.
Ворша: кандыдата выдалілі з выбарчага ўчастку, бо ён мог бы пабачыць падлік галасоў
Кандыдат у дэпутаты Яўген Анішчанка, які балятаваўся па Аршанскай Дняпроўскай акрузе, зьбіраўся назіраць за падлікам галасоў на ўчастку №39 (гімназія №1).