Назіральніка пазбавілі акрэдытацыі з-за скаргі наконт выдачы бюлетэня грамадзянцы Расеі
Назіральнік ад БХК Юры Бельскі падаў у камісію скаргу на тое, што жыхарцы Полацку выдалі бюлетэнь для галасаваньня, хаця яна не зьяўляецца грамадзянкай Беларусі.
Віцебскіх выбарцаў не прывабілі ні галасаваньне, ні буфэт
Назіральнікі адзначаюць невысокую актыўнасьць на выбарчых участках. Ужо з самай раніцы па кватэрах выправіліся групы са скрынямі для галасаваньня, бо на ўчасткі ня дужа сьпяшаўся нават «самы надзейны электарат» – пэнсіянэры.
Ірына Яскевіч: На месцы майго пікету школа ладзіла сьвята на карысьць іншага кандыдата
На месцы, замоўленым віцебскай кандыдаткай Ірынай Яскевіч для агітацыйнага пікету, школа, што побач, ладзіла імпрэзу ў падтрымку іншага кандыдата.
У Віцебску мясцовыя ўлады забаранілі пікеты за байкот выбараў
Заяўкі на імпрэзы падавалі сябры КХП-БНФ у раённыя адміністрацыі Віцебску. Усяго плянавалася правесьці 21 пікет – штодня цягам тыдня па адным на дзень у кожным з трох раёнаў гораду аж да асноўнага дня галасаваньня.
Газэта «Віцьбічы» падказвае выбаршчыкам, за каго галасаваць?
Перадвыбарчыя праграмы некаторых кандыдатаў у дэпутаты, надрукаваныя ў 104-м нумары газэты «Віцьбічы», маюць заўважныя візуальныя адрозьненьні ад астатніх. Буйнейшы шрыфт і выдзяленьне неабходнага тэксту ў праграмах праўладных кандыдатаў наводзіць на думку: сродкамі друку выбаршчыкаў падбухторваюць галасаваць за кандыдатаў ад улады.