Дзяжурны віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня паведаміў сябрам арыштаваных, што Хамайда і Салаўян былі затрыманыя за правапарушэньне (якое менавіта, не адказаў). Падрабязнасьці справы стануць вядомыя толькі пасьля вызваленьня актывістаў.
				
		
			Серада, 26 Сакавік 2014		
		
	  	  
	  
  
  
  
  
	  
	
		
	
	
  Таемныя суды над апазыцыянэрамі Барысам Хамайдам і Аляксандрам Салаўянам адбыліся ў Віцебску
27 сакавіка а 20-й гадзіне вызваляюцца з-пад арышту віцебскія актывісты Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян. Яны былі затрыманыя, імаверна, напярэдадні Дня волі ўвечары 24 сакавіка. Актывісты былі асуджаныя судом Чыгуначнага раёну Віцебску на трое сутак. Аднак дагэтуль невядомая прычына затрыманьня і паводле якога артыкулу былі ўзбуджаныя адміністрацыйныя справы.