Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманне магло здарыцца праз тое, што ў мужа і жонкі знайшлі ў тэлефонах падпіскі на так званыя экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы. Бо тэлефоны грамадзян Беларусі пільна правяраюць на беларускім памежжы.
Цалкам верагодна, што асабістыя дадзеныя Аляксандра Грудніцкага ёсць у базе «Беспарадкі» - адмысловай базе МУС, у якую ўносяць усіх, хто быў затрыманы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Вядома, што ў ліпені 2011 г. Грудніцкі браў удзел у маўклівых пратэстах у Наваполацку, быў затрыманы і асуджаны да штрафа памерам 20 базавых велічынь.
Мікалай Рачкоў