Пляцоўка, заяўленая для правядзення пікету: Фота: "Віцебская вясна". У Полацку 7 кастрычніка меўся адбыцца пікет, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы за годную працу, але арганізатары вымушаныя былі яго адмяніць. За абслугоўванне пікету, заяўку на правядзенне якога падавалі двое жыхароў Полацку з ініцыятывы Свабоднага прафсаюзу, ЖКГ запатрабавала аж 2 тыс. 20 рублёў, паведамляе "Віцебская вясна".

Андрэй Палуда на праглядзе фільма "Курумім" у Гародні Дзявятага кастрычніка ў Гародні ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшоў паказ дакументальнага фільма "Курумім" і сустрэча з праваабаронцам, каардынатарам кампаніі супраць смяротнага пакарання Андрэем Палудам. Мерапрыемства сабрала больш за 30 чалавек і прайшло ў жывой дыскусіі. 

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Гродна Раман Юргель прааналізаваў спіс асобаў, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты па Гродзенскай вобласці, і параўнаў яго з аналагічным спісам парламенцкіх выбараў 2016 года.  Усяго па Гродзенскай вобласці былі зарэгістраваныя 44 ініцыятыўныя групы (у 2016 было 50), з іх вылучыліся шляхам збору подпісаў усяго 28 прэтэндэнтаў у кандыдаты (з іх 14 толькі зборам подпісаў, 12 - зборам подпісаў і ад працоўнага калектыву, 2 - зборам подпісаў і ад палітычных партый (ПБНФ і АГП)). Усяго на 13 акругаў вылучылася ў кандыдаты 77 чалавек: 38 чалавек ад палітычных партый (з іх ад апазіцыйных 19),

Фарба на сцяне Мінскага гарадскога суда. Фота з сацыяльных сетак. Ператрусы прайшлі ў столінскіх сацыяльных актывістаў. Прынамсі, на раніцу 10 кастрычніка вядома пра два такія выпадкі.

На афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама і яго статыстычнай інфармацыі адсутнічала інфармацыя пра факт падачы прадстаўнікамі ПАГА «Рух «За Свабоду» дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў

На афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама і яго статыстычнай інфармацыі адсутнічала інфармацыя пра факт падачы прадстаўнікамі ПАГА «Рух «За Свабоду» дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў

Тыдзень супраць смяротнага пакарання працягваецца. Перад фестывалем «Рок за жыццё», які адыграў у гэтую нядзелю ў Магілёве, мы распыталі яго наведвальнікаў і наведвальніц пра іх стаўленне да смяротнага пакарання. Пытанне наша было вельмі простым і лаканічным: «ЗА/СУПРАЦЬ смяротнага пакарання і чаму?». Многія адмаўляліся фатаграфавацца, і публікаваць сваё меркаванне з-за таго, што яны працуюць на дзяржаўнай службе. Баяцца праблем на працы. Такіх мы налічылі пяць чалавек. І, дарэчы, усе яны былі супраць смяротнага пакарання. Іншыя ж актыўна пагаджаліся пагутарыць на гэтую тэму. З 13 апытаных — усё выступілі супраць смяротнага пакарання, абгрунтоўваючы гэта рознымі аргументамі. Вось што з гэтага атрымалася.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і генеральнага сакратара Савета Еўропы Марыі Пейчыновіч-Бурыч, пішуць naviny.by.

У Менску праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню супраць смяротнага пакарання. На пляцоўцы Тэрыторыя правоў адбыўся прагляд фільма польскага рэжысера Кшыштафа Кесьлёўскага “Кароткі фільм пра забойства”. Фільм з’яўляецца часткай цыкла з дзесяці тэлевізійных фільмаў пад назвай “Дэкалог”. Сам рэжысер тлумачыць задуму наступным чынам:

Па звестках Цэнтральнай выбарчай камісіі, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад палітычных партый вылучана агулам 424 чалавекі. Паглядзім, якія партыі апынуліся ў лідэрах по колькасці вылучэнцаў як па ўсёй краіне, так і па абласцях.