Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну фармуе УВК Як паведамляе праваабаронца Леанід Свецік, 2 кастрычніка віцебскія раённыя адміністрацыі сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прадстаўніцтва апазыцыйных палітычных аб’яднанняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўнае нулю.

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну фармуе УВК Як паведамляе праваабаронца Леанід Свецік, 2 кастрычніка віцебскія раённыя адміністрацыі сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прадстаўніцтва апазыцыйных палітычных аб’яднанняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўнае нулю.

Дзяніс Урбановіч і Віталь Трыгубаў на лаве падсудных у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска У 9.30 гадзін 4 кастрычніка ў суде Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд справы ў дачыненні да актывістаў “Маладога фронта” Дзяніса Урбановіча і Віталя Трыгубава.

Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін, якога суд абавязаў выплаціць штраф каля 9 тысяч долараў, атрымаў папярэджанне з аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэст, паведамляе palitviazni.info. Яму прапанавалі да 30 верасня прадаставіць звесткі аб аплаце штрафа ў поўным аб’ёме. У адваротным выпадку — прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад сплаты штрафа альбо заменяць штраф грамадскімі працамі. Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ

04.10.2019 Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Баранавіцкі гарадскі выканкам сфарміраваў участковыя выбарчыя камісіі па Баранавіцкай-Заходняй (№5) і па Баранавіцкай-Усходняй (№6) акругах. Па словах назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свбаодныя выбары” Аляксандра Вайцешыка, працэс фарміравання доўжыўся прыкладна дзве з паловай гадзіны.

Баранавіцкі гарадскі выканкам сфарміраваў участковыя выбарчыя камісіі па Баранавіцкай-Заходняй (№5) і па Баранавіцкай-Усходняй (№6) акругах. Па словах назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свбаодныя выбары” Аляксандра Вайцешыка, працэс фарміравання дойжыўся прыкладна дзве з паловай гадзіны.

Arche.by Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала звесткі аб складзе ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Бачна, што па ўсёй Беларусі ў склад камісій ад апазіцыйных палітычных партый увайшлі толькі 21 чалавек з 3 784, што складае толькі 0,55%.

Згодна з каляндарным планам Парламенцкіх выбараў да 2 кастрычніка ўключна павінны быць сфарміраваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі. Што маем на Віцебшчыне? Назіральніца Ірына Траццякова паведаміла, што на паседжанні па стварэнні УВК у выбарчых акругах № 17 і № 18 прысутнічалі прадстаўнікі ад АГП, “Справядлівага свету”, сябра абласнай выбарчай камісіі Павел Левінаў. У Першамайскім раёне дзве акругі, а іх нумерацыя скразная, таму не ўзнікла пытанняў з нумерамі УВК, указаных у пратаколах паседжанняў партыяў, якія вылучалі сваіх прэтэндэнтаў у склад камісій, як гэта было ў іншых рэгіёнах.

Як паведамляецца на телеграм-канале дзеючай дэпутаткі Палаты Прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, 2 кастрычніка падчас збору подпісаў па Мінскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №97 па вылучэнні яе ў кандыдаты ў дэпутаты адбыўся інцыдэнт — яе не пусцілі ў адзин з мінскіх інтэрнатаў. Канапацкай і сябрам яе ініцыятыўнай групы быў забаронены ўваход у інтэрнат ААТ "Мінскі мясакамбінат". Рашэнне прыняла аднаасобна загадчыца інтэрната Маркава. Хоць заканадаўствам прадугледжана магчымасць збору подпісаў у інтэрнатах. Так, Пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі №24 ад 6 жніўня 2019 года (пункт 11) вызначана, што пры зборы подпісаў у выбаршчыкаў, якія пражываюць у інтэрнаце, сябры ініцыятыўных групаў павінны выконваць правілы ўнутранага распарадку інтэрната, якія прадугледжваюць парадак наведвання інтэрната асобамі, якія не пражываюць у ім.