Ілюстрацыйнае фота. Як паведамляе Белсат, міліцыянты ў Менску затрымалі актывіста анархісцкага руху, якога раней абвінавачвалі ў адміністрацыйным правапарушэнні. Гэтым разам супраць юнака завялі крымінальную справу.

Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Лозунг сёмага Тыдня — "Правасуддзе без забойства". Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу мерапрыемстваў.

Як паведамляецца на сайце Руху “За Свабоду”, сябра камісіі па Мінскай-Каліноўскай выбарчай камісіі №108 распавяла, што акруговыя камісіі атрымалі загад наведаць зборы подпісаў усіх кандыдатаў. 

27 верасня Смаргонская акруговая выбарчая камісія №59 разгледзела заяву назіральніка ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алеся Дзергачова.  Нагадаем, што ён звярнуўся ў камісію з патрабаваннем вынесці папярэджанне прэтэндэнту ў кандыдаты ад улады, намесніку старшыні Астравецкага райвыканкама Віктару Свіле. Праваабаронца лічыць, што вялікае інтэрв’ю з чыноўнікам у падначаленай райвыканкаму газеце “Астравецкая праўда”, прысвечанае поспехам на пасадзе, сям’і і захапленням, а таксама вытрымка з перакладу польскай кнігі ў газеце “Светлы шлях” яго аўтарства, - гэта спланаваная органамі ўлады датэрміновая агітацыя. Гэтыя матэрыялы былі размешчаныя на старонках газет на працягу тыдня да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Наталля Сацункевіч на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі З 27 па 29 верасня ў Вільні (Літва) праходзіў Восьмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

Вольга Кавалькова на пікеце памяці 16 верасня. Фота з Facebook Сустаршыню аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову хочуць прыцягнуць на адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Лозунг сёмага Тыдня супраць смяротнага пакарання — "Правасуддзе без забойства". Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу мерапрыемстваў.

Як паведамляе "Віцебская Вясна", на перадвыбарчым пікеце “Народнай Грамады” у Віцебску, на якім прысутнічаў старшыня партыі Мікола Статкевіч, невядомы мужчына зламаў дрэўка бел-чырвона-белага сцягу. Аднак на гэтым канфлікт ня скончыўся.

61 кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучаны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй на пазачарговым з'ездзе ў Менску. У працы з'езда прынялі ўдзел 59 дэлегатаў.

61 кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучаны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй на пазачарговым з'ездзе ў Менску. У працы з'езда прынялі ўдзел 59 дэлегатаў.