Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Фота з фэйсбуку Алены Маслюковай. Фантастычныя начныя пейзажы – неад’емная частка светлагорскіх рэалій. Завод беленай цэлюлозы, які, па сутнасці, так і не стаў яшчэ прадпрыемствам, паколькі мае шмат недахопаў, тым не меней працуе па начах і палохае жыхароў горада на Беразіне.

Акруговая камісія Гомельскай-Юбілейнай акругі правяла 27 верасня пасяджэнне камісіі, на якім узгадніла месцы для размяшчэння агітацыі на тэрыторыі акругі, у які акрамя часткі Чыгуначнага раёна Гомеля ўваходзіць і пасёлак Касцюкоўка, які не так даўно стаў гарадскім мікрараёнам.

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Згодна з календарным планам з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, у тым ліку ад палітычных партый. Усяго ў Беларусі існуе 15 палітычных партый, семь з якіх падтрымліваюць дзеючую ўладу. Але традыцыйна толькі частка з іх вылучае сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Пра інцыдэнт на Мінскай-Коласаўскай выбарчай акрузе №106 паведаміў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка. "Каля 15 гадзін мне патэлефанаваў вылучэнец у кандыдаты па гэтай акрузе Ігар Кібальчыч. Паведаміў, што сябра яго ініцыятыўнай групы Леанід Даліннік, калі пайшоў збіраць подпісы па кватэрах па вуліцы Багдановіча ў Мінску, трапіў у канфліктную сітуацыю. У адной з кватэр адкрыў грамадзянін Беларусі армянскага паходжання па імені Ара. Ён пачаў абурацца тым, што зборшчык подпісаў разбудзіў яго дзяцей і выклікаў міліцыю", — распавядае назіральнік.

Згодна з календарным планам з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, у тым ліку ад палітычных партый. Усяго ў Беларусі існуе 15 палітычных партый, семь з якіх падтрымліваюць дзеючую ўладу. Але традыцыйна толькі частка з іх вылучае сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Фота з фэйсбуку Андрэя Войніча У пятніцу, 27 верасня, акруговая выбарчая камісія Мінскай-Грушэўскай акругі №98 вынесла чарговае папярэджанне вылучэнцу ў дэпутаты — актывісту “Еўрапейскай Беларусі” Андрэю Войнічу. Пра гэта паведамляе назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ігар Станкевіч, які прысутнічаў на пасяджэнні камісіі.

Павел Севасцьян Слонімец Павел Севасцьян падаў у Слонімскі райвыканкам спіс з 11 чалавек ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” для ўключэння іх ва ўчастковыя камісіі на выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Цяпер грамадскі актывіст чакае адказу, бо яго вельмі цікавіць: каго ж сёлета нарэшце ўключаць ва ўчастковыя камісіі?

На старонках газеты "Вячэрні Гомель" (№39 ад 25 верасня) з'явілася інтэрвію з прэтэндэнтам у кандыдаты ад улады па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Андрэем Злотнікавым. Газета не пашкадавала месца і апублікавала ягона каляровы фотаздымак на ўсю першую паласу нумара, хоць сам тэкст інтэрв'ю размешчаны на 6-й старонцы газеты.