Фота Радыё Свабода У рашэньні дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі гаворыцца, што ўлады не знайшлі дакумэнтаў, якія пацьвярджалі б словы ўцякачкі пра гвалт і катаваньні ва Ўзбэкістане, паведамляе Радыё Свабода.

Разгляд апеляцый па справе "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 18 снежня 2017 года. Камітэт ААН па правах чалавека 13 ліпеня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Ігара Гершанкова, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года.

Віка Біран На 11 гадзін раніцы 16 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска прызначаны паўторны разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) супраць Вікі Біран з-за фотаздымкаў на фоне будынкаў КДБ, МУС і Дому Ураду.

Камітэт ААН па правах чалавека ўступіў у афіцыйную перапіску з беларускай дзяржавай па фактах адміністрацыйнага пераследу жыхароў Гомеля Вадзіма Васільева і Яўгена Маркаўца, паведамляецца на сайце мясцовага праваабарончага сайта "Гомельская вясна".

"Кармленне галубоў" у Берасце На плошчы Леніна ў г. Брэсце 15 ліпеня, у нядзелю, зноў кармілі галубоў супраць будаўніцтва аккумулятарнага завода. На акцыю прыйшло каля 60 чалавек і з дзесятак супрацоўнікаў МУС, піша мясцовы праваабарончы сайт "Берасцейская вясна".

“Вясна” схадзіла ў госці да вядомай абаронцы правоў журналістаў Жанны Літвіной, каб даведацца пра яе асабісты шлях да праваабароны. Пра што не маўчалі ў першых незалежных радыё? Калі адбыўся раскол журналістаў на дзяржаўных і незалежных? Як грамадства аднеслася да першых хваляў рэпрэсій журналістаў і рэдакцый у незалежнай Беларусі?

Брашура «Мова варожасці на бегемотах» выйшла ў Беларусі, паведамляецца на сайце ініцыятывы "Журналісты за талерантнасць". У выданні на простых і зразумелых прыкладах распавядаецца аб відах «мовы варожасці» (МВ), даюцца каментары юрыста і сацыёлага.

Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў Суд над гарадзенскім актывістам Мікалаем Салянікам прызначаны на 18 ліпеня ў 10.00 у судзе Кастрычніцкага раёна г. Гародня. Пра гэта паведамляе “Гарадзенская вясна”. Між тым, невядома, ці зможа Мікалай Салянік асабіста прысутнічаць на працэсе. Зараз ён па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі.

Вольга Лагвіновіч. Фота: прэс-служба Партыі БНФ Суд Маладзечанскага раёна 11 ліпеня асудзіў актывістку Вольгу Лагвіновіч за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве “Астравецкі шлях” (арт. 23.34 КаАП), якога на самой справе не было. Пра гэта паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.