Ніна Багінская У Мінску 7 ліпеня падчас пікету салідарнасці з палітвязнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадская актывістка Ніна Багінская.

Аюб Ціціеў Як паведамляе Цэнтр аператыўнага рэагавання па абароне праваабаронцаў Расіі, Вярхоўны суд Чачні 5 ліпеня адмовіў у пераносе слухання справы кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюба Ціціева ў іншы рэгіён.

Мікалай Дзядок Актывіст анархічнага руху Мікалай Дзядок накіраваў скаргу ў Крупскі раённы аддзел Следчага камітэту з нагоды перавышэння супрацоўнікамі САХРа і ГУБАЗіК сваіх службовых паўнамоцтваў падчас затрымання анархістаў 30 чэрвеня ля Крупак.

У пятніцу, 6 ліпеня, у судзе Маскоўскага раёна адбылося папярэдняе судовае паседжанне па разглядзе пазову валанцёра "Вясны" Юрыя Мяцельскага да Міністэрства фінансаў. Ён хоча спагнаць маёмасную шкоду, грашовую кампенсацыю маральнай шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.

3 ліпеня 2018 года ў Мінску планавалася акцыя пратэсту супраць незаконнага пераследу ўладамі кіраўнікоў прафсаюза РЭП і салідарнасці з пакаленнем, якое вызваліла Беларусь ад гітлерызму.

Ларыса Шчыракова. Фота: svaboda.org Незалежная журналістка з Гомеля Ларыса Шчыракова пабывала ў Гімалаях. Пасля вяртання яе наведаў участковы інспектар і склаў адміністрацыйны пратакол, паведамляе Прэс-служба БАЖ.

Юры Мяцельскі. Фота: Цэнтр беларускай мовы Валанцёр праваабарончага цэнтра "Вясна" Юры Мяцельскі падаў пазоў да Міністэрства фінансаў аб спагнанні маёмаснай шкоды, грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.

Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» запрашае на публічную дыскусію «На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны?».

Прадстаўнікі «АйПауэра" і адвакаты ў судзе. Фота: "Брестская газета". Кошт працы адвакатаў прадпрыемства ацаніла ў больш чым 2 тысячы рублёў.

Рыгор Кастусёў. Суд Партызанскага раёна Мінска 4 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык быў затрыманы напярэдадні па дарозе ў аэрапорт Менск-2, паведамляе сайт партыі БНФ. Ён збіраўся вылятаць у Варшаву, дзе меўся ўдзельнічаць у пасяджэнні міжнароднай камісіі польскага Сейму. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому ён  выехаў, але ў Варшаве не з'явіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны.