У памяшканні Гомельскага абласнога суда. Фота: "Гомельская Вясна". Гомельскі абласны суд (старшыня Васіль Белаусаў) адмовіў 30 жыхарам вёскі Якімава Слабада ў задавальненні іх скаргі да заводу беленай цэлюлозы і пакінуў рашэнне Светлагорскага раённага суду без зменаў.

Аюб Ціціеў Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ на сваім пасяджэнні 11 траўня зноў узняў пытанне пра крымінальны пераслед кіраўніка ПЦ "Мемарыял" у Чачні Аюба Ціціева, паведамляе «Новая газета».

Андрэй Саннікаў. Фота: belsat.eu Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Андрэй Саннікаў распавёў сайту palitviazni.info пра тое, ці разлічвае ён на “пагашэнне судзімасці” і “кампенсацыю” ад беларускіх уладаў.

Мікалай Статкевіч у кайданках. Фота з сацыяльных сетак. Пракуратура Гродзенскай вобласці адказала Мікалаю Статкевічу на скаргу аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на супрацоўнікаў памежнай службы па незаконнаму яго затрыманню ў снежні 2017 г.

Павел Севярынец. Фота:bchd.info Па інфармацыі Радыё Рацыя, Вярхоўны суд 24 траўня разгледзіць скаргу аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) на чарговую адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

Каля помніка Леніна ў цэнтры Оршы раніцай 14 траўня прайшоў адзіночны пікет "Па 500 тут няма", паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.

Аляксандр Навуменка. Фота: praca-by.info Актывіст незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Рэчыцы Аляксандр Навуменка напрыканцы мінулага тыдня падаў заяўку ў мясцовы райвыканкам на правядзенне ў райцэнтры 1 чэрвеня пікету пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Мікалай Дзядок “Напачатку майго турэмнага тэрміну ў Магілёўскай калоніі №15 знаёмая дзяўчына напісала мне ліст, у якім спытала, ці ёсць у мяне доступ да інтэрнэту. Прайшло ўжо столькі гадоў, а я дагэтуль усміхаюся, калі ўзгадваю гэта наіўнае пытанне”, - дзеліцца ўспамінамі  былы палітвязень Мікалай Дзядок на старонках “Новага Часу”

Таісія Кабанчук у судзе У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы Таісіі Кабанчук. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП, якое, нібыта мела месца пад час яе прэвентыўнага затрымання ўвечары 24 сакавіка.

Павел Мажэйка. Фота: Радыё Рацыя. Вядомы незалежны журналіст, былы палітвязень Павал Мажэйка атрымаў копію міліцэйскага пратаколу, які на яго склалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС горада Гародні.