- Катэгорыя: Вясна
Анархісты вырашылі арганізаваць сустрэчу на прыродзе, але яе сарваў спецназ пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў у цывільным, пішуць naviny.by. Гэта адбылося 30 чэрвеня. Як распавёў Naviny.by адзін з відавочцаў Аляксандр Казлянка, каля 20 анархістаў сабраліся ў лесе пад Крупкамі, каб абмеркаваць розныя пытанні і пагутарыць. Прыкладна каля чатырох гадзін дня раздалася аўтаматная чарга, з-за дрэў выскачыў САХР (спецыяльны атрад хуткага рэагавання) разам з супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Усіх павалілі тварам у зямлю. Затым анархістаў ставілі на калені і прасілі на камеру назваць свае дадзеныя. Сярод затрыманых быў былы палітвязень Мікалай Дзядок. Яго трымалі ў кайданках. Увесь гэты час не спыняўся дождж.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Берасця вынес 27 чэрвеня рашэнне па справе лекара-неўролага Цэнтральнай гарадской бальніцы Таццяны Фесікавай. Таццяна лічыць, што яе звальненне звязана з выступам аб шкодзе свінца на мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома, што 30 чэрвеня суд Фрунзенскага раёна асудзіў Паўла Севярынца на 10 сутак па 4 артыкулам КаАП Рэспублікі Беларусь:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома, што актывістку Марфу Рабкову, якія накіроўвалася цягніком з Вільнюса ў Беларусь, памежнікі забралі пашпарт. Прычынаў не тлумачаць. Яна накіроўвалася ў Мінск з сесіі ЕГУ.
- Катэгорыя: Вясна
29 чэрвеня ў Мінску кааліцыя правабарончых арганізацый прадставіла даклад аб абмежаваннях незалежнасці адвакатаў у Беларусі, які быў падрыхтаваны па выніках місіі ў студзені 2018 года. У склад місіі ўваходзілі віцэ-прэзідэнт Парыжскай калегіі адвакатаў Базыль Адэр і сябра Рады Парыжскай калегіі Бенуа Дзеніо, супрацоўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Юлія Уанон і намеснік начальніка Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў FIDH Х'юга Габеро.
- Катэгорыя: Вясна
Альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў і фотавыстава пра месцы, дазволеня для іх правядзення ў розных гарадах Беларусі, былі прадстаўлены 29 чэрвеня ў мінскім Прэс-клубе. Аб спецыфіцы правядзення мірных сходаў у нашай краіне і аб неабходнасці новага закона гасцям распавялі юрыст ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч і эксперт АБСЕ, праваабаронца з Малдовы Сяргей Остаф. Нагадаем, што на пачатку чэрвеня папраўкі ў закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" былі ў другім чытанні прыняты парламентам. Далей, пасля падпісання закона Саветам рэспублікі і Прэзідэнтам, змены ўступяць у законную сілу. Валянцін Стэфановіч распавёў, чаму гэтыя праўкі ніяк не вырашаюць існуючыя праблемы з правядзеннем у краіне мірных сходаў і не спрыяюць паўнавартаснай рэалізацыі грамадзянамі свайго права на ўдзел у іх.
- Катэгорыя: Вясна
Студэнты тэатральнай лабараторыі Fortinbras Вольга Рамашка, Надзея Крапівіна і Дзмітрый Яфрэмаў, якія 28 чэрвеня стварылі ЛГБТ-клумбу перад будынкам беларускага МУС, сумна вядомага гамафобнымі поглядамі яго кіраўника, былі затрыманыя, і адпраўленыя да суда ў прыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна. Прозвішчы затрыманых перадае ў сацыяльных сетках вядомы драматург і рэжысёр Мікалай Халезін.
- Катэгорыя: Вясна
У прыватны дом актывісткі абаронаў Курапат і рэжысёра Вольгі Нікалайчык ад самай раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе Леанід Кулакоў:
- Катэгорыя: Вясна
Тэатральная лябараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры правяла ў цэнтры Менску насупраць будынку МУС акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
“Несправядлівасць, дапушчаная ў адносінах да аднаго чалавека, з’яўляецца пагрозай усім нам!” Шарль Луі дэ Мантэск’ё, французскі філосаф