- Катэгорыя: Вясна
Першае паседжанне па абвінавачванню ЛГБТ-актывісткі Вікі Біран у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) павінна адбыцца ўжо 6 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальнення скаргу палітыка Мікалая Статкевіча на пастанову суда Ленінскага раёна Мінска ад 26 верасня 2017 года. У той дзень яго не даставілі з ізалятара часовага ўтрымання ў суд для разгляду новай справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, узбуджанай ў дачыненні да яго.
- Катэгорыя: Вясна
Удзельнікаў акцыі «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС, якая прайшла 26 траўня ў Заслаўі, выклікаюць у мясцовае аддзяленне міліцыі. Вядома, што позвы для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні атрымалі Вячаслаў Сіўчык, Ігар Лялькоў, Іван Лагвіновіч. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП.
- Катэгорыя: Вясна
mspring.online перадае, што абласная грамадская назіральная камісія, у якой удзельнічае праваабаронца Барыс Бухель, 13 сакавіка наведала горацкую папраўчую калонію № 9. Там ужо доўгі час утрымліваецца палітвязень Міхаіл Жамчужны.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 1 чэрвеня актывіста Петра Маркелава выклікалі на прафілактычную размову ў Маскоўскае РУУС у 13 гадзін. Маркелаў паспеў паведаміць, што на яго складаюць пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання). Тэлефон актывіста недаступны, у РУУС адказваюць, што яго там няма.
- Катэгорыя: Вясна
Кааліцыя праваабарончых арганізацый, якія на прыканцы красавіка прадставілі альтэрнатыўны даклад у Камітэт супраць катаванняў ААН, пракаментавала заключныя заўвагі Камітэта па выніку 63 сэсіі. Дакумент складаецца з 63 пунктаў, у якія ўваходзяць два пазітыўныя аспекты і 55 заўвагі па невыкананні ці недастатковым выкананні Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International вітае пазітыўныя крокі, якія робяцца беларускімі ўладамі, каб зняць існуючыя абмежаванні на права на свабоду аб'яднанняў. Тым не менш, вельмі важна, каб гэтаму прагрэсу не было супрацьпастаўлена ўвядзенне новых захадаў, якія парушаюць гэта ж права.
- Катэгорыя: Вясна
“Белсат” паведамляе, што каля 21.45. Вольгу Мікалайчык затрымалі ў Курапатах міліцыянты ў цывільным. Мікалайчык збіралася дзяжурыць там усю ноч. Але да яе пад’ехала белы мікрааўтобус без нумароў, адкуль выбеглі супрацоўнікі ў цывільным, схапілі і пацягнулі ў машыну. Актывістку павезлі ў Савецкі РУУС.