- Катэгорыя: Вясна
Дэманстрацыю «Марш супраць свінцу» берасцейскія мясцовыя ўлады не дазволілі, перадае "Радыё Рацыя”. Яна мусіла адбыцца 3 чэрвеня і прайсці праз цэнтр горада каб праінфармаваць грамадзян пра небяспеку, звязаную з будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Берасцем.
- Катэгорыя: Вясна
29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава, асуджанага за забойства трох чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч уключаны ў склад дэлегацыі глабальнага прафсаюза IndustriALL, якая будзе ўдзельнічаць у канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у Жэневе.
- Катэгорыя: Вясна
29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жильнікава, асуджанага за забойства трох чалавек. Спачатку мужчына атрымаў пажыццёвы тэрмін, але пасля паўторнага разгляду справы Мінскім гарадскім судом прысуд быў заменены на смяротнае пакаранне. Жильников і яго адвакаты просяць суд перагледзець справу і замяніць пакаранне на менш жорсткае.
- Катэгорыя: Вясна
У 2017 годзе Еўрапейскі саюз актыўна супрацоўнічаў з беларускімі ўладамі па тэме смяротнага пакарання і рабіў захады па павышэнні дасведчанасці аб гэтай праблеме, гаворыцца ў штогадовым Дакладзе аб стане правоў чалавека і дэмакратыі за 2017 год.
- Катэгорыя: Вясна
29 мая ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жильнікава, асуджанага за забойства трох чалавек. Спачатку мужчына атрымаў пажыццёвы тэрмін, але пасля паўторнага разгляду справы Мінскім гарадскім судом прысуд быў заменены на смяротнае пакаранне. Жильников і яго адвакаты просяць суд перагледзець справу і замяніць пакаранне на менш жорсткае.
- Катэгорыя: Вясна
Сузаснавальніцу праекта MAKEOUT.BY Віку Біран 28 траўня ў 16.00 выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе па ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
- Катэгорыя: Вясна
Раней паведамлялася, што па ўсёй Беларусі пададзены заяўкі на правядзенне пікетаў з 30 траўня па 1 чэрвеня салідарнасці прафсаюза РЭП, мэтамі якіх з'яўляліся выказванне салідарнасці з абвінавачанымі па крымінальнай справе кіраўнікамі прафсаюза і пратэст супраць ціску на іх прафсаюз. Але стала вядома, што заяўнікі ў Брэсце, Баранавічах, Магілёве і трох месцах Мінску атрымалі адмовы на правядзенне пікетаў, у асноўным, абгрунтоўваючы гэта правядзеннем іншых мерапрыемстваў ці адсутнасцю дамоваў. Так, “Берасцейская вясна” перадае, што Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт не дазволіў прафсаюзу РЭП правесці пікетаванне ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў 30 мая 2018 года. Адмова матывавалі тым, што ў заяўленым месцы будзе праходзіць моладзевы фестываль, прысвечаны Міжнароднаму дню Абароны дзяцей, які, як вядома, адзначаецца 1 чэрвеня.