- Катэгорыя: Вясна
Мінск, 18.05.2018 г. Саветам міністраў унесены ў парламент Праект закона Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні некаторых кодэксаў Рэспублікі Беларусь”.
- Катэгорыя: Вясна
“Віцебская вясна” перадае, што ў кватэры дубровенскага актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Чамуракі 4 траўня прайшоў ператрус, у выніку якога канфіскаваны ноўтбук і сыстэмны блок кампутара. Адначасова другая брыгада, якая складалася з двух мясцовых супрацоўнікаў і аднаго з Віцебску ў цывільным, апісала маёмасць у доме, дзе пражывае маці актывіста. У жанчыны, інваліда 2-й групы, падскочыў ціск, ёй выклікалі хуткую.
- Катэгорыя: Вясна
«Радыё Свабода» паведамляе, што гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі атрымаў ад праваахоўнікаў ужо пятую за тыдзень позву.
- Катэгорыя: Вясна
Вязень сумлення Дзмітрый Паліенка свой дзень народзінаў, які прыпадае на суботу, 26 траўня, вымушаны будзе сустракаць за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусі апублікаваны законапраект зменаў у некаторыя кодэксы, згодна з якім плануецца адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аднак у гэтым пытанні не ўсё так адназначна. Праваабаронцы “Вясны” Павал Сапелка і Валянцін Стэфановіч лічаць дэкрыміналізацыю артыкула 193-1 "перамогай са слязамі на вачах".
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо болей за месяц, з 10 красавіка, знаходзіцца ў Памяшканні камернага тыпу (ПКТ) выпраўленчай калоніі №9 у Горках, рэжым утрымання ў якім прадугледжвае магчымасць напісання і атрымання карэспандэнцыі.
- Катэгорыя: Вясна
На Hацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусі апублікаваны законапраект зменаў у Крымінальны кодэкс, падрыхтаваны Саветам міністраў. Згодна з праектам закона плануецца адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжваў крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа ў Мінску былі безпадстаўна затрыманы супрацоўнікамі АМАПа дзесяткі людзей. Але дагэтуль застаецца невызначаным, які характар мелі тыя затрыманні, бо да сённяшняга дня ні аднаго затрыманага суд не прызнаў вінаватым у парушэнні якіх-небудзь заканадаўчых актаў Беларусі. На некаторых былі складзены пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а многіх адпусцілі без складання пратаколаў. Па складзеным пратаколам ужо скончваецца ўсталяваны заканадаўствам 2-месячны тэрмін, у межах якога адміністрацыйныя справы павінны быць перададзены ў суд да разгляду.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 16 траўня да актывіста Іллі Міраненка ўварваліся супрацоўнікі міліцыі, у той момант калі яго сваячка выходзіла з кватэры.
- Катэгорыя: Вясна
Калі прыходзяць наглядчыкі, прысуджаныя да смерці не ведаюць, ці прыйшоў час расстрэлу. Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу ўжываецца смяротнае пакаранне. Прысуджаныя да выключнай меры пакарання не ведаюць, калі іх пакараюць смерцю. Пасля выканання прысуду дзень пакарання смерцю захоўваецца ў сакрэце ад родных.