22 сакавіка ў цэнтры Мінска падчас раздачы ўлётак з запрашэннем на дазволеную акцыю ў гонар стагоддзня БНР былі затрыманыя два актывісты "Моладзі БНФ" - Арцём Касавараў і Арсеній Д.

На думку групы дэпутатаў Еўрапарламента cітуацыя ў дачыненні да асноўных правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі зусім не дэманструе прыкметаў якога-небудзь адчувальнага прагрэсу і змяненняў. Пра гэта гаворыцца ў іх лісце да віцэ-прэзідэнткі Еўрапейскай камісіі і Вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні і камісара ЕС па пытаннях палітыкі суседства і перамоваў аб пашырэнні Ёханэса Хана.

Права на мірны сход. Фота: Новы час Актывісты “Народнай грамады” накіравалі калектыўную скаргу ў Суд Маскоўскага раёна г. Мінска на рашэнне Мінгарвыканкама, якім улады забаранілі дэманстрацыю ў сталіцы на Дзень Волі.

Актывістка КХП-БНФ Ала Гуцава. Актывістка Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Ала Гуцава накіравала пазоў у суд Завадскога раёна Мінска супраць Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Такім чынам яна будзе дамагацца кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды, якую нанеслі супрацоўнікі гэтага дзяржаўнага органа.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц Як раней паведамляў ПЦ “Вясна”, напярэдадні 25 сакавіка па Мінску пракацілася хваля затрыманняў. Праваабаронцы абураныя такімі дзеяннямі ўлады.

Актывістка КХП-БНФ Ала Гуцава. Актывістка Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Ала Гуцава накіравала пазоў у суд Завадскога раёна Мінска супраць Галоўнага ўпраўляння ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Такім чынам яна будзе дамагацца кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды, якую нанеслі супрацоўнікі гэтага дзяржаўнага органа.

Святлана Сакалоўская. Фота: facebook.com/svitlas У СМІ падчас навагодніх святаў выклікала шырокі грамадскі рэзананс гісторыя аб збіцці супрацоўнікам АМАПу акторкі на масавых гуляннях у Мінску. Але міліцэйскае бясчынства на гэтым не скончылася

У судзе Маскоўскага раёна Берасця пад час разгляду пазову супраць будаўніцтва прадпрыемствам "АйПаўер" акумулятарнага завода. У Берасці 21 сакавіка распачаўся новы суд па пазову мясцовых жыхароў супраць будаўніцтва прадпрыемствам "АйПаўер" акумулятарнага завода. Перад пачаткам паседжання суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Аляксей Карагода запатрабаваў, каб людзі, якім не хапіла месца, пакінулі залю, але ніхто не пагадзіўся, многія прыселі на кукішкі.

Васіль Белькін. Фота - ПЦ "Вясна" Летам мінулага года ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся жыхар пасёлку Сасновы бор Дзяржынскага раёна Васіль Белькін, які распавёў гісторыю аб тым, як у сваім доме стаў ахвярай міліцэйскага гвалту. Апошнія паўгады ён дамагаўся ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, але беспаспяхова. Затое іншая крымінальная справа за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў і іх абразу, якую Следчы камітэт завёў супраць Васіля, дайшла да суда. Яму пагражае чатыры гады “хатняй хіміі”.  