- Катэгорыя: Вясна
На пачатку сакавіка прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Беларусскай асацыяцыі журналістаў, Цэнтра прававой трансфармацыі і “Прававой ініцыятывы” прынялі ўдзел у пашыраным паседжанні працоўнай групы па дапрацоўцы праекта Закона “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў”, які да гэтага быў імі моцна раскрытыкаваны. Тады яны звярталі ўвагу на тое, што прапанаваныя законатворцамі змены не набліжаюць закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” да міжнародных стандартаў у галіне свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў, паколькі ў ім застаюцца істотныя абмежаванні правоў грамадзянаў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля шэрагу безвыніковых зваротаў у Генеральную пракуратуру з просьбай апратэставаць рашэнне Барысаўскага райвыканкама ад 13 ліпеня 2010 г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне”, як неадпавядаючага дзеючаму заканадаўству праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч падаў заяўку Аляксандру Канюку на асабісты прыём.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International рашуча асуджае расстрэл прысуджанага да смерці Кірыла Казачка, які адбыўся ў кастрычніку 2017 года.
- Катэгорыя: Вясна
Напрыканцы 2017 года ў Беларусі пачалі наіраць абароты два экалагічныя канфлікты. У Брэсце і Светлагорску мясцовае насельніцтва пачало актыўна выступаць супраць акумулятарнага завода і завода беленай цэлюлозы адпаведна. Прычына - небяспека, якую ўтойваюць у сябе іх выкіды ў паветра. Неабыякавыя людзі дамагаюцца сустрэч з уладамі, збіраюць подпісы, выходзяць на мітынгі, масава падтрымліваюць журналістаў і блогераў, якіх судзяць за распаўсюд інфармацыі пра акцыі пратэсту. Мы папрасілі праваабаронцаў Алену Маслюкову са Светлагорска і Уладзіміра Вялічкіна з Брэста распавесці пра бягучую сітуацыю вакол будаўніцтва гэтых заводаў, а таксама пра тое, як мясцовыя жыхары, далёкія ад палітыкі, прыходзяць да асэнсавання сваіх правоў.
- Катэгорыя: Вясна
З 17 па 26 сакавіка Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці 13 сакавіка адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя яму спагнанні ў верасні-кастрычніку 2017 года адміністрацыяй калоніі №9.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сітуацыю з даглядамі актывістаў арганізацыі на літоўскай мяжы.
- Катэгорыя: Вясна
Першым лаўрэатам, які быў узнагароджаным медалём імя знакамітага палітзняволенага савецкага рэжыму 1960–70-х гадоў Сяргея Ханжанкова, стала грамадская актывіста Ніна Багінская. Узнагароджанне адбылося ўчора, 13 сакавіка, у дзень нараджэння чалавека, які меў намер падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Сяргей Ханжанкоў – арганізатар і кіраўнік маладзёвай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 гадох і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Нарадзіўся ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935 годзе, дзед па матчынай лініі — у 1929). У 1955 сям’я атрымала дазвол вярнуцца ў Менск. У 1959 Сяргей паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытуту. У 1962 годзе ён разам з Віктарам Храпавіцкім і Рыгорам Сярогіным стварыў невялікую падпольную групоўку, якая збіралася распачаць друк антысавецкіх улётак. Пасля было пастаноўлена падрыхавацца і падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Хлопцы знайшлі ў лесе снарады і разабраўшы іх здабылі выбухоўку. Затым пачалі распрацоўваць тэкст улётак, якія збіраліся расклеіць пасля аперацыі. Але сярод іх быў аднагрупнік Ханжанкова, які з'яўляўся сэксотам — пра ўсе іх дзеяньні органы рэспублікі ведалі. Таму ўжо 27 траўня 1963 іх група была арыштаваная. 7 кастрычніка 1963 Ханжанкоў быў асуджаны за «спробу ўчыніць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення ў 1973 вярнуўся ў Менск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, на заводзе імя Кірава.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць, што Гарвыканкам адмовіўся задаволіць заяўку мясцовых сябраў прафсаюза радыё-электроннай прамысловасці на пікет у Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка. Па словах прававога інспектара арганізацыі Аляксея Яўгенава, улады запатрабавалі спачатку прадаставіць аплочаныя дамовы на паслугі «хуткай дапамогі» і камунальнікаў. Хоць заяўнік даў абавязацельства на аплату паслуг адразу ж, як толькі будзе адобрана заяўка.
- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыя Горацкай ПК №9 не дала грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Магаблвыканкама сустрэцца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным. Пра гэта паведамсляе праваабарончы сайт mspring.online.