Ілюстратыўнае фота. У праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася непаўнагадовая жыхарка Маладзечанскага раёна, якая распавяла, што дома быў праведзены вобшук ў яе адсутнасць. У гэты ж дзень яе выклікалі на допыт у кабінет дырэктара школы, дзе яна навучаецца.

Мішэль Форст, спецдакладчык ААН па пытанні пра становішча праваабаронцаў “У той час, калі праваабаронцы падвяргаюцца нападам, прыгнёту і стыгматызацыі па ўсім свеце... мы павінны аддаць належнае гэтым тысячам мужчын і жанчын, якім мы абавязаныя так шмат”, — сказаў спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст, выступаючы на ​​пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека. “Я шчыра спадзяюся, што 2018-ы перагорне гэтую старонку і стане сапраўдным паваротным момантам для ўсіх нас”.

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 12 сакавіка адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў заведзеных на папулярных блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Іх абвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ па ч.2 арт. 22.9 КаАП. Прычынай пераследу блогераў стаў інцыдэнт з юрысконсультам завода акумулятараў Exide, размешчаным у Пінску, Аляксандрам Юнкевічам. Блогеры прыехалі ў Пінск 19 студзеня і хацелі распавесці пра гэтае прадпрыемства ў сацыяльных сетках. 

Еўрасаюз чакае ад Беларусі неадкладнага ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены, паведамляе БелаПАН. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Маі Качыянчыч.

Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва. Праваабаронцам стала вядома, што на гэтым тыдні пачынаюцца суды над актывістамі, якія 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічалі ў зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

Зінаіда Міхнюк і Ганна Дусь. Фота: praca-by.info Пераслед актывістаў прафсаюза РЭП працягваецца. 7 сакавіка падчас памежнага і мытнага кантролю на станцыі Гудагай былі зняты з цягніка намесніца старшыні прафсаюза Зінаіда Міхнюк і адзін з каардынатараў моладзевай сеткі РЭП Ганна Дусь. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, яны ехалі з Вільні ў Менск.

Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук забараніў прадстаўнікам гомельскага аддзялення незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэю Стрыжаку і Леаніду Судаленку правядзенне 15 сакавіка ў Дзень беларускай Канстытуцыі пікета ў абарону свайго прафсаюза. Пра забарону паведамляе “Гомельская Вясна”

Кірыл Казачок. Фота БелаПАН. У Парламэнцкай асамблеі Рады Еўропы асудзілі пакаранне беларуса Кірыла Казачка, асуджанага за забойства двух уласных дзяцей, паведамляе "Новы час". Паводле папярэдняй інфармацыі, пакаранне адбылася ў канцы кастрычніка 2017 года. Вядома пра яе праваабаронцам стала на днях ад маці асуджанага.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага 13 сакавіка.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага 13 сакавіка.