Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"  Андрэй Палуда Шэраг цікавых і разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных тэме правоў чалавека пройдзе ў наступныя выходныя ў Віцебску.

Таццяна Мастыкіна каля Савецкага РАУС пасля вызвалення 13 красавіка назіральніцу Таццяну Мастыкіну на апытанне выклікаў следчы Упраўлення Следчага камітэта па Савецкім раёне г. Мінска Вадзім Калеснік па факце яе незаконнага дактыласкапавання і фатаграфавання з прымяненне супрацоўнікамі міліцыі грубай фізічнай сілы.

25 сакавіка 2018 года на плошчы Якуба Коласа ў Мінску затрымлівалі ўсіх запар: і тых, хто планаваў ўрачыста прайсці да месца правядзення святочнага канцэрта, прымеркаванага да Дня Волі, і простых мінакоў. Да абеду ў раённых РУУС апынулася каля 70 чалавек. Сярод затрыманых былі і сямёра назіральнікаў ад БХК і ПЦ "Вясна", якія збіраліся правесці маніторынг мірнай акцыі. У некаторых з назіральнікаў былі адабраныя адбіткі пальцаў, у тым ліку з прымяненнем фізічнай сілы і псіхалагічнага ціску - у Таццяны Мастыкінай.

Як паведамляе сайт gomelspring.org, валанцёры Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Ала Раманчык і Наталля Шчукіна атрымалi паведамленне з Камітэта ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі 3 красавіка іх сумеснай скаргі.

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда ўдзельнічае ў двухтыднёвым спікер-туры, арганізаваным міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International. Мерапрыемства прымеркавана да прэзентацыі штогадовага дакладу аб стане смяротнага пакарання ў свеце. Удзельнікі спікер-тура сустракаюцца з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ, уплывовымі асобамі ў сферы абароны правоў чалавека ў еўрапейскіх краінах.

Алесь Ляўчук. Фота: ПЦ "Белсат" У Брэсце 12 красавіка абласны суд адмяніў пастанову раённага суда, якім журналіста “Белсата” Алеся Ляўчука пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.

Чарнобыльскі шлях-2017. Фота: Наша Ніва. У Маладзечанскі райвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне пікета, прымеркаванага да чарговай, 32-й гадавіны, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У Расіі можа з'явіцца агульнарасійская сістэма кантролю над турмамі, піша Маскоўская Хельсінкская група. Праваабаронцам удалося дамовіцца аб узаемадзеянні з МУС і Федэральнай службай выканання пакаранняў (ФСВП) аб напрамках па гуманізацыі пенітэнцыярнай сістэмы. Ужо рыхтуюцца сумесныя прапановы, у ліку якіх ёсць і правіла аб заліку аднаго дня знаходжання ў СІЗА за паўтара дня знаходжання ў калоніі агульнага рэжыму і двух - у калоніі-пасяленні. У сярэдзіне траўня прэзідэнцкі Савет па правах чалавека (СПЧ) правядзе спецпаседжанне, прысвечанае стварэнню Нацыянальнага прэвентыўнага механізму (НПМ) па прадухіленні катаванняў і жорсткага абыходжання ў месцах зняволення.

У Расіі можа з'явіцца агульнарасійская сістэма кантролю над турмамі, піша Маскоўская Хельсінкская група. Праваабаронцам удалося дамовіцца аб узаемадзеянні з МУС і Федэральнай службай выканання пакаранняў (ФСВП) аб напрамках па гуманізацыі пенітэнцыярнай сістэмы. Ужо рыхтуюцца сумесныя прапановы, у ліку якіх ёсць і правіла аб заліку аднаго дня знаходжання ў СІЗА за паўтара дня знаходжання ў калоніі агульнага рэжыму і двух - у калоніі-пасяленні.

Дзяніс Худавец. Фота: Бабруйскі кур’ер. Жыхар Бабруйска Дзяніс Худавец на мінулых выбарах вылучаўся кандыдатам у абласны Савет дэпутатаў. 14 лютага ён наведаў адзін з выбарчых участкаў № 59, па якім балатаваўся, каб атрымаць неабходную інфармацыю ў старшыні камісіі Жанны Рудзянковай.