На канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбылася ў Мінску 24 лютага 2018 года, было прынята некалькі рэзалюцый па актуальных для грамадзянскай супольнасці Беларусі праблемах.

Неўзабаве пасля апублікавання на платформе petitions.by петыцыі за перадачу паўнамоцтваў ДВП МУС Міністэрству юстыцыі, адміністрацыя папраўчай калоніі №15 Магілёва, абураная апублікаванымі ў петыцыі фактамі смерцяў у гэтай папраўчай установе, выклікала Пятра Кучуру на размову, у якой у яго адрас прагучалі пагрозы. Абяцаныя непрыемнасці асуджанаму чакаць давялося нядоўга. Людміла Кучура зачытвае петыцыю

Пасведчанне аб рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна-96". У далёкім 1996 годзе, пасля шматлікіх арыштаў удзельнікаў веснавых пратэстных акцый, некалькі аднадумцаў у Мінску аб’ядналася для аказання дапамогі арыштаваным і іх сем’ям. Вясна была ў самым росквіце і відаць гэта паўплывала на выбар назвы для будучай грамадскай арганізацыі – “Вясна”.

Лідзія Ярмошына. Фота - "Радыё Свабода" Незалежны назіральнік з Бярозы Сяржук Русецкі атрымаў адказ ад Цэнтрвыбаркама на свой зварот адносна абрання Дзмітрыя Гукіна дэпутатам Першамайскага сельскага Савета Бярозаўскага раёна. Справа ў тым, што, паводле пратакола аб выніках падліку галасоў ад 18 лютага, за Гукіна прагаласавала менш выбаршчыкаў, чым супраць яго, што робіць немагчымым яго перамогу на выбарах. 

Андрэй Палуда прэзентуе комікс "Мама, гэта я...". Фота: Цэнтр беларускай мовы. Адукацыйны ўік-энд аб правах чалавека прайшоў у гомельскім Цэнтры беларускай мовы ў мінулыя выходныя.

Сустрэча ў Кіеўскім цэнтры УКУ. У рамках трохдзённага візіту ў Кіеў сябры ПЦ "Вясна" Аляксей Колчын і Алесь Буракоў, а таксама журналісты Барыс Вырвіч і Аляксандр Буракоў сустрэліся з кіраўнікамі некалькіх грамадскіх арганізацый.

Каля 8 раніцы 26 лютага ў кватэры сацыяльнага актывіста Аляксандра Пуставітава прайшоў агляд па пастанове РУУС і з санкцыі пракурора Маскоўскага раёна г. Мінска. У пастанове было пазначана, што лейтэнант міліцыі Д. Касцюкевіч разгледзеў матэрыялы нейкай праверкі пад нумарам ЕК №1904/12 ад 20.02.2018 г. і ўстанавіў, што нібыта маецца інфармацыя, што Аляксандр Пуставітаў можа быць датычны да захоўвання выбуховых рэчываў, агнястрэльнай зброі і іншых прадметаў, забароненых ў грамадзянскім абароце. І на падставе гэтага выдаў пастанову аб аглядзе жылля і іншага законнага валодання, якое знаходзіцца ў карыстанні ў маладога чалавека.

Сяргей Пятрухін у судзе 26 лютага 2018 года. Фота Уладзіміра Вялічкіна. Адміністратыўныя справы затрыманых 23 лютага блогераў разглядае суд Ленінскага раёна Берасця. Каля суду блогераў чакаюць мясцовыя актывісты і праваабаронцы. Суддзя -  Аляксандр Семянчук. Суд пачнецца ў 14-15.