- Катэгорыя: Вясна
17 лютага 2018 гадоў у горадзе Менску праходзіў пікет у падтрымку адмены крымінальнага пакарання за захоўванне кантраляваных рэчываў у малых колькасцях.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава выклікаюць у міліцыю. Як паведаміў бярозаўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў, 20 лютага ў Бярозе ўчастковы інспектар міліцыі ўручыў яму позву з загадам з’явіцца 23 лютага ў 10.00 у Пінскі гарадскі аддзел унутраных спраў у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйнай працэс. Пра гэта паведамляе БелаПАН.
- Катэгорыя: Вясна
На выніковым паседжанні Гомельскай абласной выбарчай камісіі, якое адбылося 21 лютага, разглядалася скарга старшыня партыі левых “Справядлівы свет” Сяргея Калякіна, перанакіраваная з ЦВК.
- Катэгорыя: Вясна
Грамадская ініцыятыва «VivaFutura» распачала публікацыю серыі міні-інтэрв’ю «Галасы стагоддзя», відэарасповядаў былых савецкіх палітвязняў. Яшчэ падлеткамі яны былі сябрамі культурніцкіх і патрыятычных арганізацый, такіх як Саюз беларускай моладзі (СБМ), Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), «Чайка» і г.д. За гэта ім давалі па 10, 15, 25 гадоў зняволення ды высылалі ў ГУЛАГ.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст Дзяніс Краўчук, які падчас датэрміновага галасавання змог прагаласаваць тры разы на трох розных участках, з дапамогай юрыстаў ПЦ “Вясна” накіраваў заяву ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску з просьбай правесці праверку дзеянняў участковых выбарчых камісій. Па словах Дзяніса Краўчыка, пра механізм фальсіфікацыі вынікаў выбараў шляхам шматразовага галасавання грамадзян яму стала вядома з сацыяльных сетак. Ён даведаўся пра так званы “сакрэтны код” 000-179, які алоўкам упісваўся ў пашпарт на старонцы са штампам рэгістрацыі і быццам бы даваў магчымасць яго ўладальніку атрымаліваць бюлетэні на пэўных выбарчых участках незалежна ад месца рэгістрацыі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 21 лютага ў 11 гадзін адбыўся судовы працэс над Змітром Дашкевічам. Яго вінавацілі па арт. 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства” за тое, што ён з Эдуардам Пальчысам і іншымі актывістамі 9 студзеня наведалі барбершоп “Чэкіст” і настойліва патрабавалі ад ўладальнікаў змяніць назву, а таксама мэблю ў цырульні.
- Катэгорыя: Вясна
Грамадская актывістка, незалежная кандыдатка і маці траіх дзяцей Роза Стрэльчанка з аграгарадку Каплічы Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласці перамагла на мясцовых выбарах. Сёння ёй патэлефанавалі са стацыянарнага нумару, павіншавалі з перамогай, а пасля паабяцалі «прымусам пакласці ў псіхушку».
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўная прадстаўніца ЕС у пытаннях замежнай палітыкі Федэрыка Магерыні выступіла з пісьмовай заявай па выніках мясцовых выбараў у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
У Цэнтральнай выбарчай камісіі разглядзелі электронны зварот незалежнага назіральніка Сяргея Гоўшы. Ён скардзіўся на тое, што колькасць бюлетэняў па выбарах у абласны і гарадскі Саветы дэпутатаў, атрыманых участковай камісіяй баранавіцкага ўчастка № 49, згодна з пратаколамі аб датэрміновым галасаванні ад 13 і 14 лютага, не адпавядае колькасці гэтых бюлетэняў, указанай у пратаколах ад 15 і 16 лютага.
- Катэгорыя: Вясна
У Цэнтральнай выбарчай камісіі разглядзелі электронны зварот незалежнага назіральніка Сяргея Гоўшы. Ён скардзіўся на тое, што колькасць бюлетэняў па выбарах у абласны і гарадскі Саветы дэпутатаў, атрыманых участковай камісіяй баранавіцкага ўчастка № 49, згодна з пратаколамі аб датэрміновым галасаванні ад 13 і 14 лютага, не адпавядае колькасці гэтых бюлетэняў, указанай у пратаколах ад 15 і 16 лютага.