- Катэгорыя: Вясна
У Наваполацку на выбарчым участку №17 нібыта збіраліся галасаваць на даму 127 чалавек, але калі вярнуліся на ўчастак усе 3 группы (адна группа ездзіла 2 разы) - прагаласавала 36 чалавек. Нібыта нехта адмовіўся, а адзін дзядулька прыйшоў галасаваць на ўчастак, хаця ўнесены ў спісы на даму. Верагодна, на думку назіральнікаў, спісы складаліся па выніках абыходу кватэр, альбо з іншых крыніц, толькі не па званках жыхароў. Таму і вынік такі: 36 з 127-мі. Па стане на 12-30 тут прагаласавалі 281 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-цэнтр кампаніі назірання “Права выбару-2018” раптоўны спыніў сваю працу ў галоўны дзень галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 18 лютага.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёўскай сярэдняй школе № 17 ўчастковыя камісіі №153 і 154 выдалілі назіральнікаў ад АГП Уладзіміра Грышанава і Аляксандра Царука за вядзенне відэаздымкі на ўчастку і размяшчэнне яе ў сацыяльных сетках.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін звярнуўся са скаргамі ў Генеральную пракуратуру Беларусі і ЦВК па прычыне фальсіфікацыі яўкі выбаршчыкаў на выбарчым участку №11 г. Рагачова і спробах запалохаць сябраў камісіі ад партыі.
- Катэгорыя: Вясна
Ч. 1 арт. 13 Выбарчага кодэксу замацоўвае, што выбары адбываюцца адкрыта і галосна. 17 студзеня назіральнік з Берасця Уладзімір Вялічкін звярнуўся да сакратара УВК 75 Алы Дзмітрук з просьбай прадаставіць яму пратаколы аб датэрміновым галасаванні.
- Катэгорыя: Вясна
Незалежны назіральнік ў Жодзіна Аляксей Лапіцкі сведчыць пра парушэнні нормаў Выбарчага кодэксу пры складанні штодзённых пратаколаў датэрміновага галасавання, якія павінны адлюстроўваць рэальную яўку за кожны дзень датэрміновага галасавання, а не выстаўляць кожны дзень сумарныя лічбы - з нарастаючым вынікам.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральніца Наталля Сацункевіч, якая вяла назіранне пад час датэрміновага галасавання на участку №37 у Маскоўскім раёне Мінска заўважыла, што камісія няправільна афармляе пратаколы датэрміновага галасавання, чым парушае арт. 53 Выбарчага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Год таму хваля народнага гневу па ўсёй Беларусі супраць Дэкрэта "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства"змусіла ўлады пайсці на саступкі і адмяніць яго. Першы марш пратэсту прайшоў у Мінску 17 лютага, на яго выйшлі некалькі тысяч абураных беларусаў, а 9 сакавіка прэзідэнт заявіў аб прыпыненні дзеяння дэкрэта. Вясна 2017 выдалася не толькі трывожнай, але шмат у чым пераможнай. Як гэта было, згадваем разам.
- Катэгорыя: Вясна
Яўка на датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №35 у Маскоўскім раёне Мінска, дзе знаходзіцца “Студэнцкая вёска”, склала 96,4%. Пра выніковую лічбу датэрмінова прагаласаваўшых паведаміў наш назіральнік Зміцер Салаўёў. Участак №35 Дзяржынскай выбарчай акругі №23 знаходзіцца ў інтэрнаце №11 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына настойвае на тым, што адміністрацыі вну “заклікаюць” студэнтаў да датэрміновага галасаванне, што не з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. Тым часам самі студэнты паведамляюць пра шэраг пагрозлівых мераў, якія ўжываюцца да іх падчас выбараў.