- Катэгорыя: Вясна
26 лютага ў Press-Club Belarus праваабарончая арганізацыя Human Constanta сумесна з прафесійнай супольнасцю адвакатаў ABA ROLI правядзе воркшоп для юрыстаў, праваабаронцаў і журналістаў на тэму «Свабода выказвання онлайн: міжнародныя стандарты і беларуская практыка».
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» асуджае выпадкі выдалення журналістаў і блогераў з выбарчых участкаў у Менску падчас падліку галасоў на мясцовых выбарах 18 лютага.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў віцяблян Віталя Скрыля і Уладзіміра Лунёва штрафамі ў памеры 24 базавых велічынь, прызнаўшы іх вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (частка 2 арт. 22.9 КаАП РБ), паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Актывісты прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Мазыры, Жлобіне, Калінкавічах, Рэчыцы, Добрушы і Гомелі падалі 22 лютага заяўкі аб правядзенні ў дзень Канстытуцыі 15 сакавіка серыі пікетаў, на якіх плануюць пратэставаць супраць ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежнага прафсаюзу, супраць выкарыстання крымінальнай справы для запалохвання яго членаў з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед прафсаюзных лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
- Катэгорыя: Вясна
Былы кандыдат у дэпутаты па 28-й Барысаўскай цэнтральнай выбарчай акрузе Аляксандр Абрамовіч пад час сваёй перадвыбарчай агітацыі сутыкнуўся з праявамі палітычнага цэнзуравання ягонага выступу з боку кіраўніцтва радыёстанцыі “Мінская хваля”.
- Катэгорыя: Вясна
Відэаблогер з Брэста Сяргей Пятрухін 22 лютага быў выкліканы ў гарадскую пракуратуру, а яго калега Аляксандр Кабанаў напярэдадні наведаў пракуратуру Бярозаўскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Выбітны Бахрэйнскі праваабаронца Набіль Раджаб у сераду быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за мірнае выказвання свайго меркавання ў інтэрнэце, паведамляе Amnesty International.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Слуцкага раёна 22 лютага суддзя Аляксандр Тарасюк разглядзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да валанцёра ПЦ “Вясна” Юрыя Мяцельскага. Хлопца вінавацілі ў “дробным хуліганстве” (арт. 17.1 КаАП”) – нібыта ён брудна лаяўся ў грамадскім месцы.
- Катэгорыя: Вясна
22 лютага пасля трох гадоў высылкі старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова ўехала ў Беларусь. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэсбуку кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі:
- Катэгорыя: Вясна
22 лютага міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прадставіла штогадовы даклад за 2017/2018 гады «Правы чалавека ў сучасным свеце», у якім прааналізаваны сітуацыі з правамі чалавека ў 159 краінах свету, у тым ліку Беларусі.