Ілюстратыўнае фота. Належныя ўмовы для назіральнікаў пры падліку галасоў выбаршчыкаў былі створаныя не на ўсіх выбарчых участках. Пра гэта сведчаць фотадоказы назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і здымкі, дасланыя праваабаронцам з выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі.Пры гэтым у Метадычным дапаможніку для УВК, апублікаванага на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі маецца схема для размяшчэння назіральнікаў падчас падліку галасоў на выбарчым участку. У некаторых выпадках былі пададзеныя скаргі ў вышэйстаячыя камісіі на немагчымасць назіральнікам скарыстацца правам назіраць за падлікам галасоў.

Назіранне ажыццяўлялася актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на ўсіх этапах выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Выбарчы ўчастак № 17 у Магілёве. "Краявід" з месца, адведзенага камісіяй для назіральнікаў: 6 метраў да стала, дзе вядзецца падлік галасоў. Належныя ўмовы для назіральнікаў пры падліку галасоў выбаршчыкаў былі створаныя не на ўсіх выбарчых участках. Пра гэта сведчаць фотадоказы назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і здымкі, дасланыя праваабаронцам з выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі.Пры гэтым у Метадычным дапаможніку для УВК, апублікаванага на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі маецца схема для размяшчэння назіральнікаў падчас падліку галасоў на выбарчым участку. У некаторых выпадках былі пададзеныя скаргі ў вышэйстаячыя камісіі на немагчымасць назіральнікам скарыстацца правам назіраць за падлікам галасоў.

Андрусь Козел. Фота: belsat.eu Як паведамляюць калегі Андруся Козела, інцыдэнт адбыўся на адным з выбарчых участкаў у Цэнтральным раёне сталіцы, дзе ён быў назіральнікам і вёў трансляцыю ў Фэйсбуку.

Андрусь Козел. Фота: belsat.eu Як паведамляюць калегі Андруся Козела, інцыдэнт адбыўся на адным з выбарчых участкаў у Цэнтральным раёне сталіцы, дзе ён быў назіральнікам і вёў трансляцыю ў Фэйсбуку.

Галасаванне на даму. Ілюстрацыйнае фота У Оршы ў дзень асноўнага галасавання выбарчыя камісіі з мэтай забеспячэння яўкі робяць стаўку на галасаванне на даму. У спісах некаторых УВК колькасць выбаршчыкаў, прагаласаваўшых на даму, удвая перавышае колькасць тых, хто прыйшоў галасаваць на ўчастак. Сябры камісій з перанаснымі скрынямі для галасавання заяўляюцца да выбаршчыкаў, якія іх пра гэта не прасілі, і пазбаўляюцца ад пільных назіральнікаў ад апазіцыі.

Агітацыйныя ўлёткі Дзяніса Ранчынскага. Кандыдат у дэпутаты па Калектыўнай выбарчай акрузе №27 г. Мазыра Дзяніс Ранчынскі пайшоў на парушэнне арт. 45 Выбарчага кодэкса і распаўсюдзіў агітацыйныя ўлёткі, вырабленыя без выходных дадзеных.  На гэта звярнуў увагу назіральнік Уладзмір Целяпун і падаў 16 лютага адпаведную заяву ў Мазырскую раённую камісію па выбарах у раённы Савет і 17 лютага Гомельскую абласную камісію.

Назіральнікі на выбарчым участку. Фота: БелСАТ. Назіранне за назіральнікамі з боку іншых назіральнікаў практыкуецца на выбарчых участках ў Гомелі.

Сяржук Русецкі. Фота "Радыё Рацыя" Назіральнік кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” з Бярозы Сяржук Русецкі звярнуўся з заявай у Цэнтральную выбарчую камісію. Ён просіць ЦВК растлумачыць яго правы як назіральніка ў асноўны дзень галасавання, бо старшыні ўчастковых выбарчых камісій №3, №10 і №30, дзе ён непасрэдна назірае, адмаўляюцца гэта рабіць. 

Выбарчая камісія перад пачаткам галасавання. Фота Алены Маслюковай. У Гародні 18 лютага назіральнік кампаніі, які ездзіў з сябрамі ўчастковай камісіі на галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыкаў, выявіў факты, што ў спісах для галасавання былі людзі, якія ўвогуле не падавалі заяўкі. Так, у кватэры па адрасе г. Гродна вул. Даватара 7, кв 57 людзі заявілі, што не прасілі да іх прыходзіць і адмовіліся галававаць увогуле, У кватэры 20 гэтага дому жанчына заявіла, што ніхто нікому не званіў, але прагалававала. У кватэры №2 гэтага дому увогуле заявілі, што такі не пражывае. Сябры камісіі на запыт назіральніка адказалі, што  спісы ім падаў райсабес.