Горад Рэчыца. Фота: dneprovec.by Рэчыцкая раённая камісія па выбарах у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 28 склікання адмовіла ў рэгістрацыі траім прэтэндэнтам. На паседжанні камісіі, якое адбылося 18 студзеня, з 53-х прэтэндэнтаў было зарэгістравана 50 кандыдатаў. Адмову атрымалі А. Лінкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), паколькі ў прэтэндэнта выявіліся несапраўдныя дадзеныя ў дэкларацыі аб даходах, С. Статкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), у якой 8 подпісаў былі сабраныя не на тэрыторыі акругі.

Пасяджэнне Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі 16 студзеня 2018 года. Фота: Аляксей Лапіцкі. З аншлагам 17 студзеня прайшло паседжанне Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі, на якім адбывалася рэгістрацыя кандытаўтаў у дэпутаты гарсавета: у актавай залі гарвыканкама сабралася больш за 80 чалавек.

Барысаўскі райвыканкам Паседжанне Барысаўскай раённай выбарчай камісіі, на якім адбывалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты райсавета, прайшло 18 cтудзеня па-сямейнаму, бяз гучных сенсацый: сярод зарэгістраваных кандыдатаў – прадстаўнікі дырэктарскага корпусу, старшыні арганізацый ды іншыя начальнікі. Трое вылучэнцаў, якіх можна аднесці да незалежных, у тым ліку –  два ад партыі БСДП (Грамада), кандыдатамі ў дэпутаты не зарэгістраваныя.

Будынак Мазырскага райвыканкама. Мазырская раённая  камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў на сваім паседжанні 18 студзеня зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты райсавета практычна ўсіх вылучэнцаў па ўсіх 40 выбарчых акругах.

Першы выбарчы супольны пікет правацэнтрысцкай кааліцыі 18 студзеня 2018 года. Вынікі першага этапу выбарчай кампаніі падвялі 18 студзеня лідэры правацэнтрысцкай партыйнай кааліцыі. Прэс-канферэнцыя з нагоды завяршэння этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прайшла ў фармаце перадвыбарчага пікету каля Камароўскага рынку.

Ні МУС, ні Генпракуратура не могуць растлумачыць, адкуль узяліся 17 спагнанняў, нібыта ўжытыя да асуджанага Пятра Кучуры, якія фігуруюць у перапісцы праваахоўных органаў з яго жонкай па пытанні пастаяннай адтэрміноўкі ўмоўна-датэрміновага вызвалення (УДВ). Па словах Людмілы Кучура, у сваіх скаргах яна неаднаразова прасіла правесці праверку для ўстанаўлення таго, калі гэтыя спагнанні былі ўжытыя і пагашаныя, але ў гэтым ёй пастаянна адмаўляюць. Тройчы ў ПК-15 у Магілёве, дзе адбывае пакаранне Пётр Кучура, адбыліся ўжо тры камісіі па прадстаўленні асуджанага да УДВ і замене пакарання на больш мяккае, і тройчы яму было адмоўлена ў гэтым, кожны раз тэрмінам на год.

Леанід Кулакоў у судзе. Фота Радыё Свабода. Актывісты апазіцыйных партый і рухаў, якія зведалі адміністратыўны пераслед і атрымалі штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту, скардзяцца на дзеянні супрацоўнікаў упраўленняў прымусовага выканання - судовых выканаўцаў.

“Канапляная каляда” ў Мінску 25 снежня 2017 года. Фота: БелСАТ. “Канаплянае калядаванне”, зладжанае ў Мінску актывістамі ініцыятывы Legalize Belarus 25 снежня, для аднаго з ўдзельнікаў шэсця Пятра Маркелава звяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння. 18 студзеня ў 9-30 суд Цэнтральнага раёна сталіцы пачне разгляд справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторнае цягам году парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).

Сяргей Гоўша Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Баранавіч Сяргей Гоўша  накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. У ёй назіральнік выказвае сваё абурэнне адносна таго, што баранавіцкі гарвыканкам не друкуе на сваім сайце і ў газетах інфармацыю аб месцах працы і пасадах сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Прынцыповая адмова Міхаіла Жамчужнага ісці ў атрад для асоб з “нізкім статусам” каштавала яму 5 сутак у ШІЗА.