Ілюстратыўнае фота. 8 лютага супрацоўнікі ГУБАЗ прыйшлі з ператрусам як мінімум у дзве кватэры ў Магілёве, дзе жывуць бацькі актывістаў.

На дошках аб'яў пры пад'ездах жылых дамоў выбарчай акругі №15 г у Смаргоні размешчаны ўлёткі кандыдата ў дэпутаты райсавета Аляксандра Нікадона. Прычым яны двух відаў, паведамляе "Гарадзенская Вясна". 

Каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў. Фота: Радыё Свабода. Незарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты варта выкарыстоўваць усе легальныя магчымасці для таго, каб адстаяць сваё права быць зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты, лічыць нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў.

Будынак Гомельскага аблвыканкама. Фота: Радыё Свабода. Скарга кандыдата ў дэпутаты Гомельскага гарадскога і абласнога Саветаў Канстанціна Жукоўскага разгледжаная на паседжанні Гомельскай абласной выбарчай камісіі 8 лютага.

Абвестка пра сустрэчу з выбаршчыкамі. Фота Аляксея Лапіцкага. Агітацыйная кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Жодзіна практычна незаўважная.

Выбарчы пікет Юрыя Ляшэнкі 8 лютага 2018 года. Пікет кандыдата ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па Маладзёжнай выбарчай акрузе № 57 Юрыя Ляшэнкі, які адбыўся 8 лютага ў Светлагорску, кантралявалі з розных бакоў.

Праваабаронца Таццяна Рэвяка. Фота: svaboda.org Праваабаронца Таццяна Рэвяка звярнулася ў Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі (ГНК) ў сувязі з надзвычайнай сітуацыі, якая склалася вакол палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў папраўчай калоніі №9 г. Горкі.

Да блогера Антона Матолькі ізноў звярнуліся студэнты Беларусскага дзяржаўнага ўніверсітэту з просьбай распаўсюдзіць інфармацыю пра новы выпадак ціску з боку рэктарара навучальнай установы. Студэнты даслалі блогеру скрыншот паведамленняў, якія пра сацыяльную сетку “Вконтакте” рассылаў студэнт другога курса механіка-матэматычнага факультэты Максім Шалюта, які па сумяшчальніцтве з’яўляецца камандзірам студэнцкай службы бяспекі. 

Перадвыбарны пікет сябраў БНФ у Віцебску Заўважнай адметнасцю сёлетніх перадвыбарных апазыцыйных пікетаў у Віцебску стала абавязковая прысутнасць на іх супрацоўнікаў спецслужбаў, якія вядуць непрыхаваную відэафіксацыю. Пры гэтым гараджанне не наважваюцца падыходзіць да такіх пікетаў.

Канаплянае калядаванне ў Мінску 25 снежня 2017 года. Фота: Legalize Belarus У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 8 лютага за ўдзел у «канапляным калядаванні» будуць судзіць чатырох актывістаў ініцыятывы Legalize Belarus.