- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 8 лютага за ўдзел у «канапляным калядаванні» будуць судзіць чатырох актывістаў ініцыятывы Legalize Belarus.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 8 лютага за ўдзел у «канапляным калядаванні» будуць судзіць чатырох актывістаў ініцыятывы Legalize Belarus.
- Катэгорыя: Вясна
Шэраг беларускіх праваабаронцаў звярнуліся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з калектыўным зваротам па прычыне крымінальнага пераследу кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева і наступам на праваабарончы рух у Чачні. Зварот быў перададзены 7 лютага ў Амбасаду Расійскай Федэрацыі ў Беларусі старшынём ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.
- Катэгорыя: Вясна
10 лютага ў Imaguru (Мінск) Human Constanta праводзіць мерапрыемства, прысвечанае Дню абароны персанальных дадзеных.
- Катэгорыя: Вясна
На Астравеччыне кандыдат у дэпутаты Варнянскага сельскага савету, грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч змагаецца з парушэннем яго правоў як удзельніка выбарчай кампаніі. Пятага лютага ён накіраваў дзве скаргі: адну – ў Варнянскую сельскую выбарчую камісію, другую – у суд Астравецкага раёна. Першая скарга датычылася таго, што інфармацыйны матэрыял, надрукаваны камісіяй пра яго як пра кандыдата ў дэпутаты, у два разы саступае па аб’ёме аналагічнаму матэрыялу пра яго суперніка па акрузе. Да таго ж, гэтая інфармацыя, па меркаванні самаго Уласевіча, няпоўная. Напрыклад, у матэрыяле адсутнічаюць звесткі пра тое, што ён раней неаднаразова абіраўся дэпутатам сельскага і раённага Саветаў.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з тэрміновым зваротам за захаванне жыцця Вячаславу Сухарко і Аляксандру Жыльнікаву, якіх 20 студзеня 2018 году Мінскі гарадзкі суд прыгаварыў да смяротнай кары.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік ў Мазырскай раённай выбарчай камісіі Уладзімір Целяпун звярнуўся са скаргай да старшыні Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў А. Няверава. Назіральнік запытваўся: якімі правамі і абавязкамі павінен кіравацца акрэдытаваны назіральнік у раённай выбарчай камісіі? Ці мае ён права знаёміцца з пратаколамі адпаведнай камісіі?

Суд Маскоўскага раёна Мінска 15 лютага пачне разгляд крымінальнай справы Святаслава Барановіча, якога вінавацяць ва ўжываннні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Бандарэнка. Пачатак судовага паседжання – 14-00.