Суд на Таццянай Смоткінай і Змітром Лупачам. Фота - "Віцебская Вясна" 31 студзеня Віцебскім абласным судом разглядаліся адразу дзве скаргі незалежных журналістаў – Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача. У выніку разгляду рашэнні раённых судоў, якія пакаралі журналістаў штрафаў, пакінутыя без зменаў, паведамляе "Віцебская Вясна".

Пры рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Смаргонскага райсавета было праведзена лёсаванне часу запісу выступаў на радыё. Пры гэтым раённая камісія паведаміла кандыдатам, што запіс будзе рабіцца ў Смаргоні, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Падчас прэсавай канферэнцыі незалежнага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектронай прамысловасці (РЭП) старшыня арганізацыі Генадзь Фядыніч распавёў пра сітуацыю, якая склалася вакол прафсаюза ў апошнія дні.

Дзяніс Турчаняк. Фота - "Радыё Рацыя" Кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета па 17 выбарчай акрузе, прадстаўнік Руху "За свабоду" Дзяніс Турчаняк лічыць, што на сарака выбарчых акругах Брэста колькасць выбаршчыкаў прыніжана на 47 тысяч. Пра гэта паведамляе рэгіянальны сайт Tomin.by.

Першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч заявіў сёння на прэс-канферэнцыі, што ў 2017 годзе ў Беларусі было вынесена пяць смяротных прысудаў. Аднак у праваабаронцаў узніклі пэўныя сумненні ў дакладнасці прыведзенай лічбы.

Першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч заявіў сёння на прэс-канферэнцыі, што ў 2017 годзе ў Беларусі было вынесена пяць смяротных прысудаў. Аднак у праваабаронцаў узніклі пэўныя сумненні ў дакладнасці прыведзенай лічбы.

Джын Шарп. Фота - "Радыё Свабода" 28 студзеня ў ЗША на 90-ым годзе жыцця памёр амерыканскі грамадскі дзеяч, тэарэтык негвалтоўнага супраціву Джын Шарп.

Намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валер Калінковіч У 2017 годзе было вынесена 5 смяротных прысудаў, 3 чалавекі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне, паведаміў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Пра гэта піша TUT.by.

Сяржук Доўгушаў. Фота: Радыё Свабода Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі на люты распланавалі тур па Беларусі з прэзентацыяй альбома “Дарогі”. Аднак у Воршы канцэрт адмяняюць ужо трэці раз. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, пасля Гарадскога цэнтру культуры прымаць вядомых артыстаў адмовілася Дзіцячая школа мастацтваў № 2. Не дапамагло нават тое, што пра канцэрт дамаўляўся нават дырэктар Белдзяржфілармоніі.

Распачаць крымінальную справу па артыкуле 351 Крымінальнага кодэксу - кампутарны сабатаж просіць прафсаюз РЭП. Заяву ў ГУУС Мінгарвыканкама і Савецкі РУУС Менска накіравалі лідэр прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і юрыст Юры Белякоў.