- Катэгорыя: Вясна
Міністэрства інфармацыі назвала прычыны блакіроўкі сайта “Хартыя97”. Інфармацыйны рэсурс абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыі, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, у парушэнні Закона аб масаваых мерапрыемствах, а таксама ў распаўсюдзе матэрыялаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі. Падставай для блакіроўкі сайта стаў артыкул 38 Закона “Аб СМІ”, які неаднаразова крытыкаваўся праваабаронцамі як закон дыскрымінацыйны і недэмакратычны. Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць прэтэнзіі міністэрства інфармацыі да сайту “Хартыя97” беспадстаўнымі і абуральнымі.
- Катэгорыя: Вясна
Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў чарговую скаргу ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай апратэставаць рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13 ліпеня 2010 г. № 851 “О порядке проведения массовых мероприятий в Борисовском районе” як неадпаведнае дзеючаму заканадаўству.
- Катэгорыя: Вясна
25 студзеня Мікіту Семяненку, актывісту Руха “За свабоду”, кандыдату ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савету дэпутатаў, зарэгістраванаму толькі пасля скаргі ў гарадскую выбарчую камісію, патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУС. Мужчына, які не прадставіўся, запрасіў Семяненку на “размову” з нагоды таго, што актывіст нібыта парушыў грамадскі парадак падчас наведвання 18 студзеня Фрунзенскай раённай выбарчай камісіі.
- Катэгорыя: Вясна
25 студзеня 2018 гадоў ў Вярхоўным судзе Чачэнскай Рэспублікі павінна было адбыцца пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі кіраўніка прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтру "Мемарыял" у г. Грозным Аюба Ціціева і яго адваката на абранне Шалінскім гарадскім судом меры стрымання, паведамляецца на сайце праваабарончай арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік з Маладэчна Аляксандр Капуцкі параўнаў рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб месцах, вызначаных для правядзення агітацыйнай кампаніі па выбарах у раённы Савет дэпутатаў, з рашэннем папярэдняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы.
- Катэгорыя: Вясна
Сябра «Магілёўскага праваабарончага цэнтра» Барыса Бухеля ўключылі ў склад абласной грамадскай назіральнай камісіі (ГНК) пры галоўным Упраўленні юстыцыі Магаблвыканкама. Па словах праваабаронцы, ён не чакаў такога рашэння:
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе БелаПАН, спецпрадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд шкадуе, што працэс рэфармавання выбарчага заканадаўства Беларусі не прасоўваецца наперад, і заклікае беларускія ўлады актывізаваць намаганні па правядзенні рэформаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ПА АБСЕ, распаўсюджаным па выніках трохдзённага візіту Харстэда ў Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якая ажыццяўляе маніторынг на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў двадцаць восьмага склікання, запрашае валанцёраў для назірання падчас датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
Еўрапейскі саюз рэзка раскрытыкаваў Беларусь за смяротныя прысуды, вынесеныя двум мужчынам 20 студзеня.