Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info Сёлета, пад час выбарчай кампаніі,  кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў прадстаўляецца выступ на радыё не больш за тры хвіліны, прычым  выступы не будуць транслявацца ў жывым эфіры, а падавацца ў запісу. Скарыстаўшыся прадстаўленай яму магчымасцю, кандыдат у дэпутаты па 28-й Барысаўскай цэнтральнай выбарчай акрузе Аляксандр Абрамовіч, які балатуецца ў Мінскі абласны Савет, звярнуўся да дырэктара радыёстанцыі «Мінская хваля» Тамары Вяцкай.

Дзіцячая школа мастацтваў №1 у Оршы Ліст з раённай выбарчай камісіі аб немагчымасці правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат у дэпутаты Аршанскага райсавета ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандр Булаўка атрымаў толькі праз два дні пасля заяўленай ім даты мерапрыемства.

Юрась Лукашэвіч, старшыня Моладзі БНФ. Фота: Польскае Радыё Лідара «Моладзі БНФ» Юрыя Лукашэвіча адлічылі з гістарычнага факультэта БДУ вясной 2017 году. Пра гэта яму напярэдадні паведамілі ў дэканаце — за тыдзень першакурсніку зрабілі адразу дзве пісьмовыя вымовы.

Дзмітрый Паліенка. Фота "Радыё Свабода" Як паведаміў сайту palitviazni.info актывіст Вячаслаў Касінераў, які лістуецца са Зміцерам Паліенкам, палітвязень не атрымаў дасланыя яму паштоўкі.

Цяпер са справаздачай можна азнаёміцца ​​ў раздзеле "Выданні" на нашым сайце: «Рэспубліка Беларусь: месцы несвабоды» (2017). Даследаванне становішча ва ўстановах несвабоды, а таксама прыняцце прававых мераў супраць прымянення катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання - адзін з асноўных накірункаў дзейнасці Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Умовы этапу перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў гэтага году па Гродна і вобласці з’яўляюцца амаль аналагічнымі тым умовам, што былі падчас выбараў 2014г, за выключэннем Гродна. Пра гэта распавёў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель, які прааналізаваў рашэнні па перадвыбарчай агітацыі на выбарах 2014 і 2018 гадоў.

Кіраўнік працоўнай групы па Беларусі ПА АБСЕ Кент Харстэд на парламенцкіх выбарах 2016 года ў Беларусі Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусь, але мае намер адсачыць іх вынікі. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 28 студзеня, сказаў намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецпрадстаўнік па Усходняй Еўропе Кент Харстэд.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” накіравалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца адносна прававой нявызначанасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.