- Катэгорыя: Вясна
6 лютага кандыдат у дэпутаты Гомельскага гарадскога і абласнога Саветаў Кастусь Жукоўскі аспрэчыў пісьмовыя папярэджанні гарадской і абласной выбарчых камісій аб недапушчэнні паклёпу і абраз у адрас службовых асоб дзяржаўных органаў. У скаргах у Гомельскую абласную і Цэнтральную выбарчыя камісіі кандыдат заяўляе аб перашкодзе яму свабодна весці перадвыбарчую агітацыю.
- Катэгорыя: Вясна
У адрас Аб'яднанай грамадзянскай партыі 4 лютага прыйшоў ліст, у якім паведамлялася, што кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Бараўлянскага сельскага Савета дэпутатаў Вольга Беляўцова напісала ў Пракуратуру заяву пра грубае парушэнне правоў грамадзян, звязанае з мясцовай выбарчай кампаніі.
- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура Слуцкага раёна не знайшла парушэнняў ва умовах утрымання ў камерах ізалятара часовага ўтрымання Слуцкага РАУС. Такі адказ на сваю скаргу атрымаў затрыманы ў ноч на першае студзеня валанцёр Праваабарончага цэнтру “Вясна” Юрый Мяцельскі. Нагадаем, што Юрый Мяцельскі быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу ў родным горадзе Слуцку, калі гуляў са сваім сябрам. Аднаго з амапаўцаў абурыло, што падчас праверкі дакументаў Юрыя і яго сябра, валацёр “Вясны” папрасіў і самаго амапаўца прад’явіць дакументы. Гэта і стала прычынай затрымання, хоць потым Юрыя і абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы (паводле арт. 17.1 КаАП).
- Катэгорыя: Вясна
У адпаведнасці з першым Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН .
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, баранавіцкімі валанцёрамі культурна-асветнікцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ. Так, на размову па тэлефоне спрабавалі выклікаць Іллю Сянько, які быў затрыманы з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым і асужданы па арт. 17.10 КаАП (“публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі”) да штрафу з канфіскацыяй жорскага дыску камп’ютара. Аднак хлопец прапанаваў супрацоўніку даслаць яму позву і адмовіўся без яе прыходзіць. Тады на размову выклікалі яго маці, якой супрацоўнік Баранавіцкага міжраённага аддзела КДБ па Брэсцкай вобласці Мікалай Безік расказваў “байкі” пра ўстанову, а таксама прымусіў падпісаць позву за сына.
- Катэгорыя: Вясна
За апошнія два месяцы ў Беларусі аднавілася практыка адвольнага абмежавання доступу да незалежных інтэрнэт-мэдыяў. Былі заблакаваны вядомыя ў краіне інфармацыйныя рэсурсы «Беларускі партызан» (belaruspartisan.org) і «Хартыя 97» (charter97.org), якія рэгулярна публікуюць матэрыялы на грамадска-палітычную тэматыку. Сродкі масавай інфармацыі, як традыцыйныя, так і заснаваныя на інтэрнэт-тэхналогіях, з'яўляюцца краевугольным каменем дэмакратычнага грамадства, любыя абмежаванні ў гэтай сферы павінны адпавядаць палажэнням Канстытуцыі і міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Пакуль міністры, журналісты і актывісты спрачаюцца аб тым, якія паслугі можна будзе прад'явіць да аплаты «дармаедам», праваабаронцы ўжо бачаць пагрозы асноўным правам, закладзеныя ў тэксце дэкрэта прэзідэнта №1. З гэтага пункту гледжання дакумент прааналізаваў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка.
- Катэгорыя: Вясна
У інтэрнэце з’явілася выданне «Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017. Вулічныя акцыі». На 78-мі старонках кнігі праваабаронцы рэгіёну нагадваюць чытачам пра тое, як праходзілі акцыі пратэсту ўвесну 2017 году, дзякуючы якім фактычна быў скасаваны «дармаедзкі» Дэкрэт № 3, як улады спрабавалі перашкодзіць грамадзянам рэалізоўваць іх права на мірныя сходы, як яны чынілі рэпрэсіі супраць удзельнікаў гэтых сходаў і назіральнікаў за імі.