Таццяна і Ігар Гершанковы ў Вярхоўным судзе. Фота: TUT.by Маці аднаго з асуджаных да смяротнага пакарання па справе “магілёўскіх рыэлтараў” Людміла Гершанкова распавяла праваабаронцам аб праблемах, з якімі сутыкнуўся яе сын Ігар пры падачы нагляднай скаргі на імя старшыні Вярхоўнага суда. Згодна з адпаведнай працэдурай, да скаргі павінна прыкладацца копія прысуду, якая выдаецца асуджанаму. Аднак Ігар Гершанкоў, не маючы ў следчым ізалятары паперы для запісаў, зрабіў на старонках копіі некалькі сваіх пазнак і паметак. На гэтай падставе скаргу вярнулі заяўніку без разгляду.

18 студзеня ПЦ “Вясна” прадставіць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2017 год. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю. Прэзентацыя справаздачы “Рэспубліка Беларусь: месцы несвабоды” будзе праходзіць на пляцоўцы Прэс-клуба па адрасе: г. Мінск, вул. Веры Харужай, З – 601. Пачатак у 13:30.

Зміцер Крэмянецкі ў залі суда. Фота Радыё Свабода Прызначана дата суда па разглядзе касацыйнай скаргі былога фігуранта справы аб масавых беспарадках Змітра Крэмянецкага на рашэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска аб адмове ў спагнанні кампенсацыі з Камітэту дзяржаўнай бяспекі за незаконы арышт і ўтрыманне цягам 10 сутак у СІЗА.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з тэрміновым зваротам за захаванне жыцця Ігару Герашнкову і Сямёну Беражному, якіх 21 ліпеня 2017 года Магілёўскі абласны суд прыгаварыў да смяротнага пакарання.

Праваабаронца Алесь Дзергачоў Рэгіянальны праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў накіраваў у жніўні 2017 года зварот ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з прапановаю ўнесці змены ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП), каб выключыць неабгрунтаваную дыскрымінацыю асобаў, якія падвяргаюцца адміністрацыйнаму арышту па пастановах судоў.

Журналістка Любоў Лунёва. Фота: Радыё Свабода Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Ганна Буйноўская пакарала 12 студзеня незалежную журналістку Любоў Лунёву штрафам у 980 рублёў па абвінавачанні ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ: падрыхтоўцы матэрыяла для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі.

У памяшканні Жодзінскай гарадской выбарчай камсііі. Фота Аляксея Лапіцкага. На зварот доўгатэрміновага назіральніка Аляксея Лапіцкага  даць магчымасьць назіраць за ходам праверкі падпісных аркушаў з подпісамі прэтэндэнтаў і непасрэдна бачыць дакументы, старшыня Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Афанасенкаў адказаў коратка і паказальна.

Адказ Маладзечанскай выбарчай камісіі Эдуарду Баланчуку. Падобна, празрыстасць праверкі подпісаў і іншых дакументаў, якія прадстаўляюць у выбарчыя камісіі ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты, па-ранейшаму, застаецца дэкларатыўнай. Аб гэтым сведчаць адмовы выбаркамаў на просьбы прысутнічаць пры гтакой працэдуры, якія атрымліваюць назіральнікі камапаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.