Праваабаронца ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў. Фота: Радыё Рацыя. Назіральнік Зміцер Салаўёў накіраваў электронны зварот на адрас Цэнтральнай выбарчай камісіі, у якім просіць прыняць неадкладныя меры па спыненні дзенняў службовых асобаў па прымусу студэнтаў  да ўдзелу ў мясцовых выбарах.

Праваабаронца ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў. Фота: Радыё Рацыя. Назіральнік Зміцер Салаўёў накіраваў электронны зварот на адрас Цэнтральнай выбарчай камісіі, у якім просіць прыняць неадкладныя меры па спыненні дзенняў службовых асобаў па прымусу студэнтаў  да ўдзелу ў мясцовых выбарах.

Галасаванне на ўчастку №36 Назіральнік Аляксей Лойка штодня дзяжурыць на ўчастку для галасавання №36 у інтэрнаце №1 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Па завяршэнні кожнага працоўнага дня ўчастковай камісіі вывешваецца пратакол аб датэрміновым галасаванні. Простая арыфметыка паказвае, што яўка выбаршчыкаў (практычна ўсе яны студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце) за тры дні датэрміновага галасавання склала 45.7%.

Лагатып кампаніі "Права выбару". Прэс-служба кампаніі назірання “Права выбару-2018” распаўсюдзіла інфармацыю аб падвядзенні  вынікаў агітацыйнай кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання.

Пікет Галіны Каржанеўскай. Фота: bchd.info Галіна Каржанеўская, якая балатавалася ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатў па Матусевіцкай выбарчай акрузе № 33 (па тай самай, што і старшыня Мінгарсавету Васіль Панасюк) і якую Фрунзенская раённая выбарчая камісія зняла з выбараў 13 лютага, падала ў Менскую гарадскую камісію скаргу на зняццё яе з выбараў.

Сяргей Верамеенка. Фота - "Радыё Рацыя" Назіральнікі ад кампаніі “Права выбару”, што назіраюць за мясцовымі выбарамі ў гарадзенскай Альшанцы фіксуюць вялікую колькасць парушэнняў выбарчага заканадаўства, паведамляе "Радыё Рацыя".

Скрыншот са старонкі Анатоля Лябедзькі ў фэйсбуку. З назіральнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”  падзяліліся асаблівасцямі арганізацыі гэтак званых “каруселяў”, сітуацыі калі пэўныя людзі па ўказанні свайго непасрэднага кіраўніцтва, штодня наведваюць розныя ўчасткі, дзе галасуюць за падстаўных выбаршчыкаў.

Ілюстрацыйнае фота з сайта loraque.com Прэс-канферэнцыя арганізатараў грамадскай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання адбудзецца 19 лютага ў 11-00.  Месца правядзення: «Прэс Клуб Беларусь».

Святаслаў Барановіч. Фота: nn.by 15 лютага ў 14.00 распачнецца судовы працэс па крымінальнай справы Святаслава Барановіча, які быў сярод тых, хто 15 сакавіка 2017 года пасля санкцыянаванага “Маршу недармаедаў” у Мінску перашкаджаў брутальным затрыманням дэманстрантаў на прыпынку грамадскага транспарту “Плошча Бангалор”.  

Кандыдат у дэпутаты Аляксандр Нікадон. Смаргонская раённая выбарчая камісія на сваім паседжанні вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Нікадону. Прычынай для гэтага стаў распаўсюд ананімных інфармацыйных улётак, што з'яўляецца парушэннем арт.45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.