Уладзімір Целяпун Сябры Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 на сваім пасяджэнні праводзілі праверку пададзеных на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Падату прадстаўнікоў дакументаў. 

Пасяджэнне Докшыцкай АВК №22 14 кастрычніка на чарговым пасяджэнні выбарчай камісіі Докшыцкай выбарчай акругі №22 агучаныя вынікі праверкі дакладнасці подпісаў па вылучэнню кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі. Ён адзін з найстарэшых парламентарыяў і практычна нязменны старшыня ніжняй палаты беларускага парламенту.

Фарба на сцяне Мінскага гарадскога суда. Фота з сацыяльных сетак. Стала вядома, што фігурантам, якіх падазраюць у закіданні будынка Мінскага гарадскога суда фарбай 25 верасня напярэдадні суда над Дзмітрыем Паліенкам, пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, піша "Новы Час".

У лістападзе ў Беларусі пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання. Ні для каго не сакрэт, што выбары ў нашай краіне непразрыстыя і недэмакратычныя. І ў сувязі з часта ўзнікае пытанне: навошта ісці ў назіральнікі, калі ўсё загадзя прадвызначана? На гэты, а таксама іншыя пытанні, адказвае незалежны назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", доўгатэрміновы назіральнік у Гомельскай-Прамысловым выбарчай акрузе №35 Леанід Судаленка.

Праўладныя СМІ Берасцейшчыны на мінулым тыдні масава публікавалі і перадрукоўвалі шэраг негатыўных артыкулаў пра ўдзел апазіцыі ў выбарах. Так, як паведамляе “Наша ніва”, дзяржаўныя СМІ Брэсцкай вобласці масава перадрукавалі артыкул сайта belnovosti.by пра ўдзел апазіцыі ў парламенцкіх выбарах.

Напачатку жніўня магілёўскія праваабаронцы "Вясны" распачалі кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе на вокнах установаў пазбаўлення волі ў парушэнне міжнародных стандартаў працягваюць выкарыстоўваць, гэтак званыя “металічных жалюзі” ці “раснічкі”. Як адзначаюць праваабаронцы, з-за такіх “раснічак” у камеру не трапляе натуральнае святло. Паўзмрок, знаходжанне пры кругласутачным электрычным асвятленні на працягу многіх месяцаў немінуча прыводзіць да пагаршэння зроку арыштаваных.  Як працуе метад “люстэрка” ў камунікацыі з уладамі ў працы Барыса Бухеля, як так атрымалася, што першы праваабарончы падкаст з’явіўся ў Магілёве, чым часопіс пра правы чалавека круцей за праваабарончы сайт? І, галоўнае, за што ў будучым Лукашэнка можа сказаць "дзякуй" магілёўскім праваабаронцам? Пра гэтае і шмат, шмат іншае чытайце ў нашым вялікім рэпартажы.

Канстанцін Астапук. Фото: ПЦ "Вясна" Суд Брэсцкага раёна 14 кастрычніка разгледзіць адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Канстанціна Астапука. Пачатак судовага пасяджэння ў 9-30.

Павел Левінаў. Фота DW 12 кастрычніка ў будынку Віцебскага аблвыканкама адбылося пасяджэнне абласной выбарчай камісіі.  На ім прысутнічала 11 сябраў камісіі і 7 назіральнікаў, у тым ліку двое інвалідаў-вазочнікаў.

Праваабаронца Барыс Бухель. Фота: mspring.online Доўгатэрміновы назіральнік з Магілёва Барыс Бухель абскардзіў дзеянні старшыняў АВК №№86 і 87 у Магілёўскую абласную выбарчую камісію.

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ