У аршанскай ПК-8 палітвязень рэзаў сабе вены
Пра тое, што ў канцы жніўня спробу суіцыду здзейсніў палітвязень Мікіта Залатароў, паведаміў Тэлеграм-канал @dissidentBY. Хлопца тэрмінова адвезлі ў шпіталь, наклалі швы. Мікіта жывы, але яго стан выклікае сур'ёзную занепакоенасць.
Да выяўлення праблемных сем’яў хочуць далучыць водаправодчыкаў і электрыкаў
З такой прапановай на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, які правялі ў Дубровенскім райвыканкаме, выступіла намеснік старшыні КСН Інэса Трутко. Яна выказала ідэю, каб прыцягваць "да выяўлення прыкмет сямейнага няшчасця" работнікаў вода-, газа-і энергазабеспячальных прадпрыемстваў і арганізацый. Мяркуецца, што падчас выклікаў на рамонтныя працы ці падчас планавых наведванняў накшталт замены лічыльнікаў на ваду гэтыя працаўнікі павінны фіксаваць дэталі, якія насцярожваюць.
Полацкі суд прызнаў "экстрэмісцкімі" тры інтэрнэт-рэсурсы са словам "Беларусь"
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонку "Жыве Беларусь. Жыве вечна" у Facebook і дзве старонкі ў Instagram - "freedom_belarus" і "freedombelarus". Рашэнне прызнаць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы "экстрэмісцкімі матэрыяламі" прыняў 8 верасня суд Полацкага раёна і горада Полацка.
У абноўленым пераліку "экстрэмістаў" - яшчэ чацвёра жыхароў Віцебшчыны
12 верасня на сайце МУС чарговы раз абнавілі пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Сярод іх дзве ураджэнкі Наваполацка, аршанец і віцяблянін. Есць падставы меркаваць, што мужчыны асуджаныя па так званай справе "Беларускага Гаюна" - за перасылку фотаздымкаў расейскай вайсковай тэхнікі, якая перасоўвалася праз Беларусь.
Вячаслаў Лазараў пра палітвязня Андрэя Паднябеннага, якога знайшлі павешаным у ШІЗА ПК- 15.
Вячаслаў Лазараў стаў адным з 52 зняволеных, вызваленых 11 верасня па памілаванні, што адбылося у выніку сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, у ліку якой быў Джон Коўл, прадстаўнік прэзідэнта ЗША Трампа. 12 верасня экс-палітзняволены віцебскі відэааператар узяў удзел у адмысловай прэсканферэнцыі, дзе вызваленыя распавядалі пра гады зняволення і адказвалі на пытанні журналістаў. Адно з іх было пра Андрэя Паднябеннага, які загінуў у магілёўскай калоніі - той самай, дзе адбваў тэрмін Вячаслаў Лазараў.
На волі чацвёра палітвязняў з Віцебшчыны!
Сярод іх - блогер з Барані Дзмітрый Казлоў і віцебскі відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў (на фота) . Яшчэ двое вызваленых - Віктар Уласенка, асуджаны па трох артыкулах Крымінальнага Кодэкса, і Павел Нікіценка, асуджаны па чытарох крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразу прэзідэнта і прадстаўніка ўлады (абодва).
Валерыю Саўчанкову знайшлі
Падрабязнасці не вядомыя, але СМІ паведамляюць, што 38-гадовая беларуская актывістка жывая. «Мы нашли Леру, она жива, но ей нужна медицинская помощь в больнице. Теперь выясняем, как это можно сделать без страховки и без особых денег. Всем спасибо за репосты, помощь!», – пішуць у групе «Беларусы в Варшаве» у Фэйсбук.
"Экстрэмістам" абвешчаны Віталь Броўка - вядомы ў Віцебску арганізатар канцэртаў і былы ўладальнік легендарнага арт-паба "Торвальд"
Яго імя і прозвішча з'явілася 10 верасня ў абноўленым «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС - у якасці ўдзельніка "экстрэмісцкага фармавання" з назвай "Орг BY". Рашэнне прызнаць "Орг BY" "экстрэмісцкім фармаваннем" 2 верасня прыняў КДБ. У якасці адзінага рэсурса, дзе збіраліся "экстрэмісты", названы Telegram-канал пад назвай "Орг BY", які зараз не існуе. Не існуе і такой структуры: проста ў 2020 годзе арганізатары канцэртаў з розных гарадоў запачаткавалі чат, дзе абмяркоўвалі працоўныя праблемы.
Навошта аршанскі “Легмаш” схаваў імёны і прозвішчы кіраўніцтва?
Як вядома, прадпрыемства працуе на абаронную прамысловасць, у тым ліку расійскую. У траўні гэтага года прадпрыемства нават было ўзнагароджана дыпломам “за значительный вклад в развитие современных систем вооружения”. Нагадаем, за падтрымку расійскага ваенрома аршанскі завод уклічаны ў санкцыйныя спісы. Цяпер на абноўленым інтэрнэт-сайце прадпрыемства зніклі асабістыя дадзеныя прадстаўнікоў адміністрацыі.
У Варшаве знікла вядомая беларуская актывістка, яна родам з Оршы
Абвестка з просьбай дапамагчы ў пошуках 38-гадовай Валерыі Саўчанкавай з’явілася ў Facebook - у суполцы «Беларусы в Варшаве». Там гаворыцца, што апошні раз яе бачылі 5 верасня каля 8-9-й раніцы непадалёк ад станцыі варшаўскага метро "Троцка". На ёй былі сукенка і сандалі, з сабой - пляцак. Знаёмыя не звязваюць яе знікненне з палітыкай, але занепакоеныя тым, што Валерыі можа спатрэбіцца тэрміновая медычная дапамога, бо яна хварэе на цукровы дыябет.