Паводле звестак праваабаронцаў, ад 2018 году Мікалая Качурца незаконна затрымлівалі 39 разоў. Яго штрафавалі, садзілі на суткі, канфіскоўвалі БЧБ-атрыбутыку.
Пасля жніўня 2020 году пераслед з боку супрацоўнікаў МУС у дачыненні да Качурца яшчэ больш узмацніўся.
Толькі завядзенне ў дачыненні да ўжо не маладога актывіста крымінальнай справы стала прычынай вымушанай эміграцыі.
Іван Чайка