Тамара Джумантаева даведалася пра гэта, калі выйшла з-пад арышту 13 красавіка. У той самы дзень на волю выйшлі яшчэ двое супрацоўнікаў полацкай музейнай сістэмы, якіх са спадарыняй Джумантаевай затрымалі і асудзілі ў адзін дзень.
Усяго за 29 і 30 красавіка міліцыянты затрымалі больш за 10 жыхароў Полацку і Наваполацку, якія працавалі ў музеі-запаведніку або супрацоўнічалі з ім.
Вядома, што ва ўсіх затрыманых дома былі праведзены ператрусы, у іх забралі аргтэхніку і мабільныя тэлефоны. Двое затрыманых застаюцца зняволенымі і дагэтуль: іх асудзілі па другім разе пасля адбыцца першага прысуджанага арышту. Гэта супрацоўнік музея-запаведніка, навуковец, кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік (першы арышт 10 сутак, другі 13 сутак) і наваполацкі фатограф Ігар Супранёнак (першы арышт 15 сутак, другі 13 сутак).
Міхась Хмара
Субота, 15 Красавік 2023
Падчас «палітычнага» арышту звольнілі полацкую музейную супрацоўніцу Тамару Джумантаеву
Былую дырэктарку Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а цяпер загадчыцу экспазіцыйнага аддзелу Тамару Джумантаеву затрымалі 29 сакавіка ў ліку іншых музейных супрацоўнікаў, якія трапілі пад міліцэйскі «хапун». У той самы дзень кандыдатку мастацтвазнаўства асудзілі да 15 сутак арышту паводле артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў – за перадрук у сацыяльных сетках матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Пакуль жанчына знаходзілася пад вартай, яе звольнілі.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед