Полацкага актывіста Алеся Круткіна аштрафавалі на 382 рублі за заклік на малітву
Полацкі актывіст і блогер Алесь Круткін быў затрыманы 20 красавіка па дарозе на мітынг у Берасьце, куды дабіраўся аўтастопам. Ён правёў двое сутак у полацкім ізалятары і быў аштрафаваны на 15 базавых велічынь за заклік памаліцца 15 красавіка за Курапаты ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта (арт. 23.34 КаАП).
Мінабароны адказала вяскоўцам, якіх аштрафавалі за знойдзеныя парэшткі салдатаў
Чатыры гады таму браты Мішурныя зь вёскі Копці Віцебскага раёну знайшлі ў лесе парэшткі чырвонаармейцаў і атрымалі за гэта падзяку ад міністра абароны. Але праз некаторы час – за тое ж самае! – былі аштрафаваныя на 2 млн. рублёў. У пошуках справядлівасьці напісалі сёлета міністру Раўкову, але той адказаў фармальнай адпіскай…
Будуць судзіць Зьмітра Лупача – за “незаконнае пікетаваньне” на Дзень Волі ў Глыбокім
На глыбоцкага журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). “Незаконнае пікетаваньне шыюць”, – паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст. Суд адбудзецца 11 красавіка.
Яшчэ адзін пратакол за БНР-101 у Віцебску. У міліцыю выклікалі Міколу Качурца - абноўлена
Віцяблянін Мікола Качурэц атрымаў 2 красавіка позву з Кастрычніцкага РАУС Віцебску. Яму паведамілі, што ў яго дачыненьні вядзецца адміністрацыйны працэс паводле арт. 23.34 КаАП РБ.
Віцяблян Яраслава і Ўладзімера Кійко будуць судзіць за сьвяткаваньне Дня Волі
Праз тыдзень пасьля сьвяткаваньня Дня Волі ў Віцебску на братоў Уладзімера і Яраслава Кійко міліцыянты склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП – “за пікет з выкарыстаньнем палотнішча бел-чырвона-белага колеру”.