Блогер «Шэры Кот» на волю так і ня выйшаў – 15 сутак арышту ўжо скончыліся
Блогер Дзьмітрый Казлоў, вядомы як «Шэры Кот», адбыў ужо 15 сутак у аршанскім ІЧУ, але 9 студзеня на волю так і ня выйшаў. Паводле інфармацыі, якую атрымалі актывісты «Эўрапейскай Беларусі», за блогерам лічыцца яшчэ адна пастанова аб арышце.
Барыса Хамайду аштрафавалі на 810 рублёў за пікет у дзень перапахаваньня Каліноўскага
У Чыгуначным судзе Віцебску 9 студзеня судзьдзя Юры Урбан палічыў даказаным факт адміністрацыйнага правапарушэньня, у якім абвінавачвалі Барыса Хамайду. Выйшаўшы на адзіночны пікет, грамадзкі актывіст парушыў парадак арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Штраф – 30 базавых велічыняў.
Тацяну Севярынец аштрафавалі на 1620 рублёў за ўдзел у менскіх акцыях
Суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў 9 студзеня дзьве адміністрацыйныя справы, распачатыя супраць актывісткі Тацяны Севярынец за ўдзел у акцыях ў Менску 20 і 21 сьнежня. Нягледзячы на тое, што самой актывісткі на паседжаньні не было, суд прызнаў яе вінаватай у правапарушэньні паводле арт. 23.34 і аштрафаваў на 60 базавых велічынь (па 30 б.в за кожную акцыю).
Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу незалежных журналістаў
У Віцебскім абласным судзе 8 студзеня незалежныя журналісты Зьміцер Лупач і Алена Шабуня спрабавалі абскардзіць рашэньне суду Віцебскага раёну ад 12 сьнежня, паводле якога яны былі прызнаныя вінаватымі ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ) і аштрафаваныя.
У Віцебску будуць судзіць Тацяну Севярынец – за ўдзел у акцыях за незалежнасьць
У чацьвер 9 студзеня суд Першамайскага раёну Віцебску мае разгледзець два адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя ў дачыненьні да актывісткі БХД Тацяны Севярынец за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Актывістку будуць судзіць за ўдзел у акцыях за незалежнасьць, якія адбыліся 20 і 21 сьнежня ў Менску.